Здарэнні66

У Менску ў двары дома ў ДТЗ загінуў чатырохгадовы хлопчык

Трагедыя здарылася на вуліцы Убарэвіча.

У Мінску ў двары дома ў ДТЗ загінуў чатырохгадовы хлопчык, паведамілі ва ўпраўленні ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Трагедыя адбылася 15 красавіка ў 19.20 у двары дома № 174 па вуліцы Убарэвіча. Малы знаходзіўся на вуліцы са сваёй цёткай і гуляў на дзіцячай пляцоўцы. Ён выбег на праезную частку з‑за прыпаркаваных аўтамабіляў прама пад колы аўтамабіля «Мерседэс Віто» і ад атрыманых траўмаў памёр. Па дадзеным факце следчым упраўленнем ГУУС Мінгарвыканкама распачата крымінальная справа па частцы 2 арт. 317 Крымінальнага кодэкса (парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека або нанясенне цяжкага цялеснага пашкоджання).

Паводле звестак ДАІ, 15 красавіка ў Мінску адбыліся 72 дарожныя здарэнні, у адным з якіх загінуў чалавек.

БелаПАН

Каментары6

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра13

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

Па справе Гаюна асудзілі Настассю з Віцебска, якая рабіла кар'еру ў вялікіх кампаніях у Расіі5

Гарналыжны комплекс «Лагойск» закрываецца пасля 22 гадоў працы8

У Беластоку адбыўся мітынг-канцэрт да Дня Волі2

Легендарныя «Хутка-Смачна» яшчэ існуюць і карыстаюцца папулярнасцю1

Што рабіць з кнігамі, якія трапілі ў спіс забароненых у Беларусі? Адказалі ў Мінінфармацыі13

Колькі каштуе дарослай жанчыне зрабіць прышчэпку ад ВПЧ у Беларусі і дзе яе шукаць?1

Статкевіч пра невядомае з падзей 2020 года і высновы з іх: Новую ўладу сфармуюць не тыя, хто эміграваў, а тыя, хто прыбярэ старую41

Масіраваная атака дронаў на Ленінградскую вобласць: пажар у порце і калапс у Пулкаве2

Ізраільскія пасяленцы напалі на палесцінскія вёскі на Заходнім беразе. Гэта адбылося пасля гібелі яўрэйскага падлетка11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра13

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць