Свет99

Украіна выслала расійскую журналістку за мат у жывым эфіры пра Майдан

Служба бяспекі Украіны выправадзіла за межы краіны расейскую журналістку Марыю Сталярову, якая працавала на ўкраінскім тэлеканале «Інтэр». Пра гэта паведаміла прэс-сакратар Службы бяспекі Алена Гітлянская у сваім фэйсбуку.

obozrevatel.com

Сталярова аказалася ў цэнтры скандалу пасля таго, як падчас сюжэту, прысвечанага загінулым на Майдане людзям, з матам перапыніла дыялог карэспандэнта са сваякамі забітых актывістаў.

Па словах Гітлянскай, перад высылкай з краіны са Сталяровай правялі следчыя дзеянні. Акрамя фразы ў эфіры спецслужбы зацікавілі яе візіты ў зону ўзброенага канфлікту ў Данбасе ў 2014 годзе.

Па выніках допыту СБУ вырашыла скараціць Сталяровай дазволены тэрмін знаходжання ва Украіне за дзеянні, якія наносяць шкоду інтарэсам краіны. Акрамя таго, уезд на тэрыторыю Украіны ёй забаронены на наступныя пяць гадоў.

Фраза Сталяровай абурыла многіх жыхароў Украіны. Яна пасля патлумачыла, што словы адрасаваліся не карэспандэнту, а камандзе ў студыі. Аднак многія ёй не паверылі.

У прыватнасці, дарадца кіраўніка МУС Украіны Зоран Шкірак апублікаваў фатаграфію журналісткі сярод узброеных баевікоў «ДНР».

Акрамя таго, блогеры высветлілі, што да працаўладкавання ва Украіне журналістка працавала на расійскім тэлеканале РЕН, асуджала тое, што адбываецца на Майдане і падтрымлівала анексію Крыма.

Каментары9

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі — беларусам: «Калі вы чакалі знак, то вось ён». Прайшла прэс-канферэнцыя з вызваленымі палітвязнямі

Усе навіны →
Усе навіны

Святлана Алексіевіч павіншавала Ціханоўскую з вызваленнем мужа1

Так жылі багатыя мінчукі 90-х. Прадаюць кватэру ў доме для партыйнай эліты5

Пазняк пра вызваленне палітвязняў: Яны крычалі: «душыць санкцыямі». Тое, што мы бачым — падрыхтавалі іншыя102

«Казырамі не раскідваюцца. Бацька перайграў і знішчыў». Як прапаганда патлумачыла вызваленне Ціханоўскага19

Франак Вячорка пра Ціханоўскага і іншых вызваленых: Спісы мяняліся ў самы апошні момант19

З чым Келаг параўнаў Палац незалежнасці Лукашэнкі?9

«Пабачыў шмат крыві». Сябар 43-гадовага Змітра Каспяровіча расказаў, як знайшоў яго цела3

Вызваленыя грамадзяне Латвіі — Юрыс Ганіньш і Дзмітрыйс Міхайлаўс

Перамовы Лукашэнкі і Келага пачаліся яшчэ ўчора. Эйсмант расказала дэталі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі — беларусам: «Калі вы чакалі знак, то вось ён». Прайшла прэс-канферэнцыя з вызваленымі палітвязнямі54

Ціханоўскі — беларусам: «Калі вы чакалі знак, то вось ён». Прайшла прэс-канферэнцыя з вызваленымі палітвязнямі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць