Каханне і сэкс2828

Ларыса Грыбалёва нарадзіла трэцяе дзіця. Прычым 29 лютага

Сёння 42-гадовая спявачка нарадзіла дзяўчынку. Вага — 3200 г.

Ларыса Грыбалёва з мужам і дзецьмі. Фота gribaleva.by

— Ну вы даяце, мяне толькі ў палату прывезлі, — голас у Ларысы шчаслівы, але стомлены. — У мяне дзяўчынка, вага 3200, рост 52 см… Нарадзіла менш за гадзіну назад, а 8 вечара. Я так хацела дацягнуць да вясны, але не атрымалася. Як назавем — пакуль цалкам без паняцця. Трэба ў мужа спытаць, мы ж як звычайна, да апошняга цягнем. І на які дзень будзем запісваць — пакуль таксама не ведаю. Напэўна, як ёсць — 29 лютага… Гэта ж толькі мяне магло так пашчасціць — нарадзіць у дзень, які бывае раз у чатыры гады!

— Арсенію хацелася браціка, а Алісе — сястрычку. Атрымліваецца, Аліса перамагла. Яна вельмі любіць маленькіх дзяцей. У мужа ёсць сястра, а ў яе двое дзяцей. Аліса сама можа іх пакласці спаць, кніжкі чытае. І нават калі яны засынаюць — дачытвае казку да канца. Бо, як Аліса нас запэўнівае, у сне дзеці таксама чуюць. Спадзяюся, у мяне будзе нянька хоць бы на першы час.

— Адчуваеш розніцу паміж цяжарнасцямі тады і цяпер?

— Раней мяне не прымушалі столькі па дактарах хадзіць. А цяпер пастаянна чую фразу «ўзроставыя рызыкі» — але я ўпэўненая, што ўсё ў мяне добра. Больш за ўсё перажывала мая мама. У гады яе маладосці ў 25 ужо было замуж позна — а тут дачка ў 42 нараджаць сабралася. Мама сказала: пара намі, старымі, займацца, а не нараджаць. Праўда, яна выдатна сябе адчувае ў свае 70. Нядаўна памыла ўсе вокны ў маім доме! Яе бессэнсоўна спыняць — калі ўжо вырашыла ўскапаць агарод, то яна гэта зробіць. І вельмі задаволеная сабой, кайфуе ад працы. Зараз мы жывём разам, і гэта для мяне вялікая дапамога.

Каментары28

Цяпер чытаюць

«Кіберпартызанаў» крытыкуюць за ўзлом сайта Нацбібліятэкі — бо цяпер не працуе каталог. Тыя адказалі13

«Кіберпартызанаў» крытыкуюць за ўзлом сайта Нацбібліятэкі — бо цяпер не працуе каталог. Тыя адказалі

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі рэзка вырасла доля стратных прадпрыемстваў — такіх ужо траціна. Чаму так адбываецца?17

Зяленскі: Расія дае Украіне два месяцы на выхад з Данбаса14

Вызначыліся ўсе ўдзельнікі чэмпіянату свету па футболе1

Расіяне афармляюць беларускія ДНЖ, каб ездзіць на аўто на беларускай рэгістрацыі. У чым сэнс?6

Учора ў Беларусі было да +20°С

«Мы пакінем Іран вельмі хутка». Трамп анансаваў заканчэнне вайны незалежна ад таго, ці будзе здзелка з Іранам5

Чаму на Блізкім Усходзе так шмат нафты?2

Сенсацыя дня — Італія прайграла Босніі ў серыі пенальці і не едзе на чэмпіянат свету па футболе5

У Крыме разбіўся самалёт з 29 расійскімі вайскоўцамі15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кіберпартызанаў» крытыкуюць за ўзлом сайта Нацбібліятэкі — бо цяпер не працуе каталог. Тыя адказалі13

«Кіберпартызанаў» крытыкуюць за ўзлом сайта Нацбібліятэкі — бо цяпер не працуе каталог. Тыя адказалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць