Здарэнні11

Распачатая крымінальная справа ў дачыненні да былога гендырэктара «Пінскводбуда»

У дачыненні да былога генеральнага дырэктара ААТ «Пінскводбуд» распачатая справа па ч. 3 арт. 424 КК (злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі).

Як паведаміў начальнік Пінскага міжраённага аддзела УДФР КДК па Брэсцкай вобласці Валерый Велясніцкі, крымінальная справа распачата Пінскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта па матэрыялах пазапланавай праверкі прадпрыемства. Яе праводзіла фінансавая міліцыя сумесна з Пінскім міжраённым Камітэтам дзяржкантролю і Пінскай міжраённай пракуратурай.

Праверка выявіла, што ў 2014 годзе генеральны дырэктар ААТ «Пінскводбуд» заключыў з камерцыйнай фірмай дагавор на пастаўку дзвярных і аконных блокаў ПВХ за кошт бюджэтных сродкаў, выдзеленых па дзяржаўнай праграме пераадолення наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

Згодна з умовамі дагавора, «Пінскводбуд» павінен быў пералічваць грошы паэтапна на працягу паўгода пасля поўнага выканання пастаўшчыком сваіх абавязацельстваў. Са студзеня па верасень 2015 года гендырэктар прадпрыемства, нягледзячы на тое што фірма недапаставіла прадукцыі на 234,6 млн. рублёў, забяспечыў пералічэнне ў адрас гэтай фірмы аплаты ўсяго заказу, а таксама афармленне фіктыўных таварна-суправаджальных дакументаў аб пастаўцы дзвярных і аконных блокаў у поўным аб'ёме.

У выніку «Пінскводбуду» быў нанесены ўрон у асабліва буйным памеры. Недапастаўленая прадукцыя была закуплена ў іншай фірме, на што затрачана 227 млн. рублёў з уласных сродкаў прадпрыемства. Такім чынам, за прадукцыю прыйшлося плаціць двойчы.

У пачатку лютага бягучага года гендырэктар быў адхілены ад пасады наглядальным саветам ААТ «Пінскводбуд».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Усе навіны →
Усе навіны

Знік папулярны тыктокер, які вёў блог па-беларуску. Імаверна, шукаць яго трэба ў войску7

Беларуска, якая водзіць трамвай ва Уроцлаве, падчас змены выратавала бяздомную кошку і цяпер шукае ёй гаспадароў1

Прэм'ер Літвы: Дрон, што ўпаў у краіне, быў украінскім13

У Мінскім раёне затрымалі двух хлопчыкаў-зачэпераў

ЗША на перамовах з Украінай патрабуюць вываду войск з Данбаса20

Севярынец расказаў, як у шклоўскай калоніі сачылі, каб ён на Дзень Волі не вывесіў бел-чырвона-белы сцяг4

«Перспектыў нуль»: у Літве зрабілі выснову пасля кантактаў Лукашэнкі з ЗША5

Белстат назваў сярэдні заробак па краіне за люты1

Іранская апазіцыя не выходзіць на вуліцы, бо іх занялі ўзброеныя прыхільнікі рэжыму аятол5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць