У Мінску на скрыжаванні Незалежнасці — Каліноўскага перакуліўся мікрааўтобус. Сабраліся людзі і перакулілі яго назад на колы ўручную ФОТЫ
Аварыя адбылася 14 сакавіка, каля 13.30, на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Каліноўскага. Мікрааўтобус перакуліўся пасля сутыкнення з іншай машынай.
Паводле папярэдняй інфармацыі, у аварыі ніхто не пацярпеў. На месцы аварыі працуюць супрацоўнікі ДАІ.


Каментары