На вайсковым факультэце БДУІР студэнтаў вучаць страляць пад сцягам ПВК «Вагнер» ФОТАФАКТ
Тэлеграм-канал вайсковага факультэта БДУІР апублікаваў і тэрмінова выдаліў пост з навучальнага ціра.

Адміністратары канала паспяшаліся прыбраць фотаздымкі з заняткаў па стральбе.
Акцыя «Адзін дзень з жыцця курсанта вайсковага факультэта БДУІР», — былі падпісаны фотаздымкі.


Аказалася, што будучых праграмістаў там вучаць страляць пад сцягам прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнер», якую вінавацяць у шматлікіх ваенных злачынствах: забойствах, катаваннях, знікненнях людзей, рабаўніцтве ва Украіне, у Сірыі, шэрагу афрыканскіх краін.
Каментары
Ад гэтага не адмыцца. Адказнасць прыдецца панесці.
Это суворовцы или кадеты какие-то