Усяго патроху11

Бязвізавы рэжым з Кітаем для тургруп пачне дзейнічаць у красавіку-маі

Бязвізавы рэжым з Кітаем для арганізаваных турыстычных груп пачне дзейнічаць у красавіку-маі, паведаміў сёння дырэктар дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Беларусі Вадзім Кармазін на калегіі дэпартамента.

«З Кітаем падпісаны пратакол да міжурадавага пагаднення аб узаемных бязвізавых групавых турыстычных паездках. Плануецца, што бязвізавы рэжым для тургруп пачне дзейнічаць у красавіку-маі гэтага года», — адзначыў Вадзім Кармазін. Кітайскім бокам дакумент ужо ратыфікаваны, Беларусь плануе завяршыць адпаведныя працэдуры ў бліжэйшы час.

Пры гэтым бязвізавы рэжым будзе дзейнічаць менавіта для групавых турыстычных паездак.

Паводле слоў Вадзіма Кармазіна, для каардынацыі дзеянняў Беларусь і Кітай плануюць стварыць сумесную турыстычную кампанію. Беларусь таксама прэзентуе свой патэнцыял на выстаўках у Паднябеснай і запросіць прадстаўнікоў кітайскага турбізнесу ў азнаямленчыя туры.

Як раней паведамляў Вадзім Кармазін, для кітайцаў у Беларусі рыхтуюцца спецыяльныя турыстычныя маршруты і даведнікі. Пры арганізацыі адпачынку будзе ўлічвацца спецыфіка кітайскага туррынку. Напрыклад, кітайцы выказваюць інтарэс да ўсяго, што звязана з камуністычнай эпохай, папулярны экалагічны і аздараўленчы турызм.

Акрамя таго, са жніўня 2015 года дзейнічае ўказ, які ўстанаўлівае для грамадзян КНР бязвізавы парадак уезду і выезду, а таксама транзітнага праезду праз тэрыторыю Беларусі і часовага знаходжання ў краіне на тэрмін да трох сутак. Такі парадак прадугледжаны для грамадзян КНР, якія прыбываюць прамымі авіярэйсамі з Кітая, пры наяўнасці ў пашпарце дзеючай візы дзяржаў — сяброў Еўрапейскага саюза або дзяржаў — удзельніц Шэнгенскай зоны.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Бабарыка пасля сустрэчы з Пратасевічам трапіў у ШІЗА2

Бабарыка пасля сустрэчы з Пратасевічам трапіў у ШІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Вызваленыя беларускія палітвязні расказалі, якія пачуцці маюць пасля вызвалення3

МЗС Літвы: Еўрасаюз нават не абмяркоўвае пытанне зняцця санкцый з Беларусі11

Анжаліка Борыс: Пачобуту ніхто ніколі нічога не прапаноўваў за ўсе гэтыя гады8

Коўл: Лукашэнка пагадзіўся спыніць запуск паветраных шароў у бок Літвы12

Што расказаў Алесь Бяляцкі адразу пасля вызвалення1

ЗША чакаюць ад Лукашэнкі вяртання літоўскіх фур2

Зяленскі паразмаўляў з Марыяй Калеснікавай і павіншаваў яе з вызваленнем1

Джон Коўл спрагназаваў, што і яшчэ тысячу палітзняволеных дэпартуюць20

Эйсмант: Беларускіх палітвязняў абмянялі на параненых расіян і палонных прарасійскіх беларусаў. Украінцы кажуць, што яна хлусіць18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка пасля сустрэчы з Пратасевічам трапіў у ШІЗА2

Бабарыка пасля сустрэчы з Пратасевічам трапіў у ШІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць