У выніку авіяўдараў самалётаў кааліцыі, якую ўзначальваюць ЗША, 5 красавіка быў знішчаны штаб групоўкі «Ісламская дзяржава» ў іракскім горадзе Масул.
Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на сайце Пентагона.
Прадстаўнік ведамства капітан Джэф Дэвіс паведаміў, што баевікі ІДІЛ захапілі будынак былога турэцкага консульства ў Масуле ў чэрвені 2014 года і выкарыстоўвалі яго як адну са сваіх штаб-кватэр.
«ІД пераабсталявала дом і выкарыстоўвала яго ў якасці штаб-кватэры для вышэйшага кіраўніцтва і для захоўвання зброі. Будынак быў знішчана авіяцыяй кааліцыі», — сказаў ён.
Дэвіс дадаў, што авіяўдар быў праведзены «ў поўным супрацоўніцтве» з турэцкім і іракскім урадам.
Каментары