Грамадства1515

Арганізатары «Чарнобыльскага шляху» будуць патрабаваць неадкладнага спынення будаўніцтва АЭС

Арганізатары «Чарнобыльскага шляху» маюць намер патрабаваць на акцыі, якая адбудзецца 26 красавіка ў Мінску, неадкладнага спынення будаўніцтва АЭС у Астраўцы. Пра гэта яны заявілі ў пятніцу на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Арганізатары акцыі таксама маюць намер патрабаваць ад уладаў раскрыцця поўнай інфармацыі пра наступствы аварыі на Чарнобыльскай АЭС у Беларусі, спынення гаспадарчага асваення і засялення забруджаных тэрыторый, а таксама забеспячэння сістэмнага і даступнага грамадзянам радыялагічнага кантролю на ўсёй тэрыторыі краіны.

Акрамя таго, арганізатары маюць намер патрабаваць вываду з краіны расійскіх самалётаў, якія здольныя несці на борце тактычнае ядзернае ўзбраенне; а таксама выконваць нейтральны бяз'ядзерны статус, адмовіўшыся ад планаў па размяшчэнні на тэрыторыі Беларусі замежных ваенных баз.

Ініцыятары акцыі будуць патрабаваць ад уладаў правядзення дэмакратычных рэформаў, забеспячэння свабоды слова, сходаў, стварэння грамадскіх арганізацый і палітычных партый, свабодных і празрыстых выбараў.

Усе гэтыя патрабаванні ўтрымліваюцца ў рэзалюцыі, якую будзе прапанавана ўхваліць удзельнікам «Чарнобыльскага шляху».

У дакуменце таксама адзначаецца, што за 30 гадоў у Беларусі памяць пра катастрофу на ЧАЭС «старанна сціралі, гісторыю перапісвалі». «Улады Беларусі надзейна захоўваюць таямніцу наступстваў Чарнобыля, і за 30 гадоў беларуская забруджаная зямля стала для навукоўцаў, экспертаў і эколагаў свету тэра інкогніта», — гаворыцца ў рэзалюцыі.

Зараз, адзначаецца ў дакуменце, улады «будуюць другі Чарнобыль — Астравецкую АЭС, які па сваіх маштабах можа перасягнуць першы, пагражаючы ператварыць унікальнае Беларускае Паазер'е ў радыеактыўную пустку».

«Мы хочам сказаць «хопіць!» ядзернаму генацыду нашага народа, «даволі!» хлусні і дакучлівай прапагандзе, «стоп!» будаўніцтву АЭС і злачыннай маніпуляцыі жыццямі і здароўем людзей, «не!» рабаванню бюджэту. Улады ігнаруюць нашы патрабаванні доўгія гады, і час іх выконваць скончыўся! Заўтра можа быць позна!» — падкрэсліваецца ў рэзалюцыі.

Збор удзельнікаў акцыі, дазвол на правядзенне якой сёння даў Мінгарвыканкам, павінен прайсці з 18.00 да 18.30 каля кінатэатра «Кастрычнік», затым адбудзецца дэманстрацыя па вуліцах Сурганава і Арлоўскай да царквы ў гонар іконы Божай Маці «Спатоленне загінулых», дзе з 20.00 да 21.00 запланаваны мітынг і цырымонія ўскладання кветак.

«Чарнобыльскі шлях» — вулічная акцыя, якую беларуская апазіцыя праводзіць штогод з 1988 года ў Мінску ў фармаце шэсця, што завяршаецца мітынгам прадстаўнікоў дэмсіл. Выключэннем быў 2011 год, калі сталічныя ўлады забаранілі шэсце, даўшы дазвол толькі на мітынг.

Сёлета ганаровым старшынёй аргкамітэта акцыі «Чарнобыльскі шлях» стала нобелеўскі лаўрэат Святлана Алексіевіч.

Каментары15

Цяпер чытаюць

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення4

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Усе навіны →
Усе навіны

Памятаеце госцю свецкага вечара ў сукенцы з галавой казулі? Цяпер у яе іншы экстравагантны вобраз6

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад моцнага гуку, падобнага да дрона10

Расійскі палітык загінуў на вайне праз 10 дзён пасля падпісання кантракта, нават не даехаўшы да фронту10

Трамп заявіў пра «вельмі паспяховыя размовы» з Іранам і адклаў удары па энергааб'ектах на пяць дзён13

За арганізацыю ў 2020 годзе бунту ў Бабруйскай калоніі асуджанаму за наркотыкі вязню 6 разоў падаўжалі тэрмін3

Карней: Пад шоу выдзелілі самую вялікую залу, галоў на 2001

Мінчане скардзяцца на смог у горадзе5

Стаў вядомы яшчэ адзін акаўнт у фэйсбуку, з якога беларускім актывістам пішуць супрацоўнікі КДБ6

Іран замініруе ўсе марскія шляхі ў Персідскім заліве ў выпадку наземнай аперацыі ЗША6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення4

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць