Свет

Дзі Капрыа заклікаў міжнародную супольнасць спыніць дэградацыю навакольнага асяроддзя

На афіцыйнай цырымоніі падпісання Парыжскага пагаднення ў Нью-Ёрку амерыканскі акцёр Леанарда Дзі Капрыа заявіў, што няма ніякіх падстаў сумнявацца ў высновах навукоўцаў пра тое, што змяненне клімату — вынік дзейнасці чалавека. Пра гэта паведамляе Цэнтр навін ААН.

«У якасці пасланца міру ў апошнія два гады я падарожнічаў па ўсім свеце і збіраў сведчанні таго, як крызісы мяняюць прыродны баланс на нашай планеце. Я бачыў такія гарады, як Пекін, які задыхаецца ад прамысловага забруджвання», — сказаў Леанарда Дзі Капрыа. Ён прыцягнуў увагу да знішчэння лясоў у Канадзе і Інданезіі, да паводак у Індыі і Маямі. «У Грэнландыі і ў Арктыцы я быў уражаны хуткімі тэмпамі раставання старажытных ледавікоў. Усё гэта я бачыў на свае вочы. І ўсё гэта прывяло мяне ў жах», — прызнаўся знакаміты акцёр.

Леанарда Дзі Капрыа заклікаў міжнародную супольнасць у імя сваіх дзяцей і будучых пакаленняў спыніць дэградацыю навакольнага асяроддзя. Ён дадаў, што для гэтага неабходная толькі палітычная воля. Амерыканскі акцёр заклікаў адмовіцца ад празмернага выкарыстання выкапнёвага паліва і перайсці да аднаўляльных крыніц энергіі.

Сёння ў штаб-кватэры ААН Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун абвясціў аб адкрыцці да падпісання Парыжскага пагаднення. Ён назваў гэтую падзею гістарычнай — урады 171 краіны паведамілі пра гатоўнасць паставіць свае подпісы пад Парыжскім пагадненнем. Ніколі раней так шмат краін не падпісвалі якое-небудзь міжнароднае пагадненне ў адзін дзень.

Пагадненне па клімаце было прынята ў снежні 2015 года на 21-й Канферэнцыі краін — удзельніц Рамачнай канвенцыі ААН па пытаннях змены клімату. Яно вызначае нормы выкідаў парніковых газаў пасля 2020 года і меры па прадухіленні змянення клімату. Пагадненне заклікана пракласці шлях да экалагічна ўстойлівай будучыні. У ім утрымліваецца абяцанне ўтрымаць павышэнне глабальнай тэмпературы на ўзроўні 1,5 градусаў Цэльсія.

Парыжскае пагадненне па клімаце набудзе моц на 30-ы дзень пасля таго, як яго ратыфікуюць не менш за 55 краін, на якія ў сукупнасці прыпадае як мінімум 55% агульных выкідаў парніковых газаў.

Пагадненне будзе заставацца адкрытым для падпісання ў Цэнтральных установах Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у Нью-Ёрку да 21 красавіка 2017 года.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра11

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

Легендарныя «Хутка-Смачна» яшчэ існуюць і карыстаюцца папулярнасцю1

Што рабіць з кнігамі, якія трапілі ў спіс забароненых у Беларусі? Адказалі ў Мінінфармацыі12

Колькі каштуе дарослай жанчыне зрабіць прышчэпку ад ВПЧ у Беларусі і дзе яе шукаць?1

Статкевіч пра невядомае з падзей 2020 года і высновы з іх: Новую ўладу сфармуюць не тыя, хто эміграваў, а тыя, хто прыбярэ старую40

Масіраваная атака дронаў на Ленінградскую вобласць: пажар у порце і калапс у Пулкаве2

Ізраільскія пасяленцы напалі на палесцінскія вёскі на Заходнім беразе. Гэта адбылося пасля гібелі яўрэйскага падлетка11

У Нью-Ёрку самалёт Air Canada сутыкнуўся з пажарнай машынай на ўзлётна-пасадачнай паласе

У Гомелі знясуць даваенны Дом сувязі — замінае пашырыць вуліцу, якая ў гэтым месцы і так мае восем палос1

У цэнтры Мінска п'яны кіроўца пратараніў слуп

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра11

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць