Афіша

Хэдлайнерамі фестывалю «Мост» будуць Skillet і ДДТ

2 ліпеня ў Мінску ўпершыню за апошнія два гады адбудзецца вялікі музычны open-air-фэст «Мост». Па традыцыі, імёны удзельнікаў арганізатары раскрываюць паступова. Спачатку стала вядома, што згоду на ўдзел далі «Ночные снайперы», «Brunettes shoot Blondes», «7000$» і «Рекорд Оркестр». Цяпер названыя хэдлайнеры фэсту: імі сталі «ДДТ» і «SKILLET».

У імпрэзе таксама возьмуць удзел беларускія музыкі: ўжо вядома, што мы пачуем гурты «Дай Дарогу!» і «Super Besse». Інтрыга захоўваецца толькі з назвай гурта, які адкрые фэст. Гэта будзе пераможца аб'яўленага конкурсу, у якім цяпер бяруць удзел восем беларускіх каманд. Азнаёміцца з удзельнікамі, знайсці правілы правядзення конкурса ды дазнацца расклад жывых выступаў у T.N.T. Rock Club можна на афіцыйнай старонцы фэсту.

Гурт «ДДТ» быў заснаваны летам 1980 года ва Ўфе і наўрад ці патрабуе прадстаўлення. Лідар гурта, аўтар большасці песень і адзіны нясменны ўдзельнік – Юры Шэўчук. Гурт выпусціў больш як 20 альбомаў, кожны з якіх рабіўся з'явай у расійскай музычнай культуры. У апошнія гады найбольш абмяркоўваюцца песні «ДДТ» «Русская весна» і «Третья мировая». На сённяшні дзень плануецца перавыданне некаторых альбомаў на CD и на LP, а таксама ідзе падрыхтоўка да запісу новага альбома з рабочай назвай «Кирпичные стены».

«Skillet» — амерыканскі рок-гурт з Мемфіса, штат Тэннессі, існуе ўжо больш як 20 гадоў. На сённяшні дзень запісана 8 студыйных альбомаў, адзін EP і два канцэртных альбома. Альбом «Collide» быў намінаваны на прэмію Грэммі ў намінацыі «Лепшы рок-госпел альбом», а «Comatose» - у намінацыі за «Лепшы рок- ці рэп-госпел альбом». Рокеры запісалі дзесяткі гітоў, а іх альбомы заўсёды знаходзяцца ў топах амерыканскіх чартаў.

Музычны стыль «Skillet» спалучае ў сабе рысы альтэрнатыўнага метала, хард-рока і пост-гранжа; менавіта гэтая сумесь разам з выбуховымі прыпевамі забяспечыла прыхільнасць мільёнаў фанатаў.

Музычны open-air-фэст «МОСТ» адбудзецца 2 ліпеня на аэрадроме «Баравая» з 15.00 да 23.00. Кошт квіткоў традыцыйна ўзрастае бліжэй да мерапрыемства. Кошт на сённяшні дзень складае 400 000 рублёў. Інфалінія +375 29 75-111-75.

 

Купіць квіткі можна на сайце арганізатара – канцэртнай агенцыі «Атам Інтэртэймэнт» http://atomenter.by/ (без камісіі), на сайце фэсту, на сайтах білетных аператараў, а таксама ў касах горада.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы21

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы

Усе навіны →
Усе навіны

Кітай захапіўся ідэяй кіраваць дажджом — наколькі гэта эфектыўна?

На палац Хаменеі скінулі 30 бомбаў9

У кватэры беларусаў з 1 сакавіка будуць прыходзіць і задаваць пытанні: хто і навошта12

Якія краіны лепш за ўсё даюць візы беларусам і калі пачынаць афармленне, каб паспець да летняга адпачынку?5

«Ім лепш гэтага не рабіць». Трамп папярэдзіў Іран на фоне пагроз адказаць «наймацнейшым ударам»5

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба44

У вёсцы пад Віцебскам ёсць душэўны музей: кормяць смачна, а запіс ажно за месяц

Аналіз ДНК дазволіў зазірнуць у інтымнае жыццё неандэртальцаў10

У Іране людзі выходзяць святкаваць смерць Хаменеі ВІДЭА15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы21

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць