Інтэрнэт і СМІ11

Міністэрства інфармацыі: з супрацоўнікамі тэлеканала АНТ праведзена дадатковая тлумачальная гутарка

Праваабаронца Андрэй Палуда днямі атрымаў адказ з Міністэрства інфармацыі на свой зварот да Ліліі Ананіч па факце парушэння прэзумпцыі невінаватасці вядучым тэлеканала АНТ у дачыненні да абвінавачанага па справе Юліі Балыкінай.

Міністэрства інфармацыі пагадзілася з довадамі праваабаронцы пра недапушчальнасць парушэння правоў і свабодаў асобаў з боку СМІ. І адрэагавала такім чынам, што ў ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал» з усімі журналістамі дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання, а таксама супрацоўнікамі, адказнымі за падрыхтоўку і выпуск інфармацыйных матэрыялаў, была праведзена дадатковая тлумачальная гутарка.

Нагадаем, у скарзе Андрэй Палуда прасіў вынесці папярэджанне тэлеканалу «АНТ» і правесці гутарку.

«Відаць, «паўнамоцтваў» Міністэрства інфармацыі хапіла толькі на тое, каб правесці паўторную гутарку з прадстаўнікамі дзяржаўнага тэлеканала», - заключае праваабаронца.

І звяртае ўвагу, што такі падыход з боку Міністэрства можна ахарактарызаваць як выбарачны, бо вядомы выпадкі, калі незалежным СМІ неаднойчы выносіліся папярэджанні за недакладнасці ў інфармацыі. Так, напрыклад, 2 сакавіка 2016 года Міністэрства інфармацыі вынесла пісьмовыя папярэджанні уладальнікам інфармацыйных рэсурсаў Ej.by і NN.by.

6 красавіка на тэлеканале АНТ у выпуску навін выйшаў сюжэт, падчас якога вядучы заявіў: «Закончено расследование громкого дела, убийцу легкоатлетки Юлии Балыкиной могут приговорить к исключительной мере наказания, сегодня об этом сообщили в Следственном комитете. Доказано, что мужчина находился под воздействием наркотиков, и в ссоре 12 раз ударил спортсменку молотком и т.д.». 

Такім чынам, затрыманы прадстаўлены з самога пачатку як злачынца, нягледзячы на тое, што пакуль невядома, якое рашэнне вынясе судовая інстанцыя.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Школу для дзяцей з псіхічнымі асаблівасцямі ў Мінску пераробяць у кадэцкае вучылішча. Да рэалізацыі ішлі 18 гадоў12

Школу для дзяцей з псіхічнымі асаблівасцямі ў Мінску пераробяць у кадэцкае вучылішча. Да рэалізацыі ішлі 18 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

У Белым доме правялі малебен за Трампа16

Брытні Спірс затрымалі за кіраванне ў нецвярозым стане3

Палітзняволеную Алену Маліноўскую, якую пераарыштавалі на выхадзе з калоніі, урэшце вызвалілі ў зале суда

У Мінску збіраюцца ў чатыры разы павялічыць псіхбальніцу на Бехцерава22

Журналістку Ціну Палынскую разам з дачкой асудзілі на 2 гады зняволення1

У Лошыцкім парку адновяць стары млын6

Дасведчанага праграміста з літоўскай IT-кампаніі асудзілі ў Гомелі за «садзейнічанне экстрэмізму»1

Кім быў загінулы добраахвотнік Васіль Рапіцкі. Расказвае Клачко2

Трамп: Ніякай здзелкі з Іранам не будзе, толькі безагаворачная капітуляцыя4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Школу для дзяцей з псіхічнымі асаблівасцямі ў Мінску пераробяць у кадэцкае вучылішча. Да рэалізацыі ішлі 18 гадоў12

Школу для дзяцей з псіхічнымі асаблівасцямі ў Мінску пераробяць у кадэцкае вучылішча. Да рэалізацыі ішлі 18 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць