Меркаванні2020

«Народам Европы свободу принёс жаркий солнечный май…»

Піша Алесь Пашкевіч.

Гэтыя словы з папулярнай песні савецкага часу сталі ў свядомасці большасці нашых суграмадзян аксіёмай. Маўляў, перамаглі нацызм, а што можа быць горшым за яго? Хіба ж можна нават у думках параўноўваць камуністаў з нацыстамі? Хіба не ўздыхнулася людзям вальней пасля таго, як вайна нарэшце скончылася і пачалося «мірнае будаўніцтва»?

Дык вось жа якраз і не факт, што людзям, вызваленым з-пад гітлераўскага ярма і патрапіўшым пад ярмо сталінскае, стала вальней дыхаць і лягчэй жыць. Прыгадайма, напрыклад, фрагмент з рамана Ніла Гілевіча «Родныя дзеці», дзе галоўны герой над магілай старэйшай сястры ўспамінае, як калісьці разам з маці праводзіў яе за сяло, выпраўляючы на «хлеб не ад зямлі»:

«Пайшла — каб дома гурт паменшаў
Хоць на адзін галодны рот.
Быў недаяду час. Быў першы
Пасляваенны, мірны год.

Яшчэ ў дварэ іх — пуста й гола.
Зямлянка ў плеснях. Рызманы.
I — голад, голад, люты голад —
Як самы страшны след вайны.

Той год ва ўдовае Анэлі,
Суседкі іхняй, дзве дачкі —
Блізняткі — спухлі, пасінелі
I згаслі ўраз, як светлячкі».

Твор напісаны яшчэ да перабудовы, і паэт, натуральна, не мог тады наўпрост сказаць, што калі зямлянкі і рызманы яшчэ можна ўспрымаць як след вайны, то люты голад — непасрэднае наступства ўжо пасляваеннай рэчаіснасці. Салдаты Савецкай Арміі не толькі прагналі немцаў — на іх штыках (хоць, як правіла, без уласнага на тое жадання) у жыццё насельніцтва вярнулася (а на не акупаваных немцамі тэрыторыях СССР, дарэчы, і не спынялася) і ўведзенае яшчэ да вайны прыгоннае права ў выглядзе калгаснай сістэмы сталінскага тыпу. Характэрнай рысай якой была поўная абыякавасць не толькі да чалавечай годнасці, але і да фізіялагічных патрэб рабоў ХХ стагоддзя.

Сапраўднае пекла на зямлі працягвалася для нашых продкаў аж да смерці таго нелюдзя, якому за перамогу ў той вайне многія сёння гатовыя калі не ўсё дараваць, то прынамсі расцэньваць як неадназначную асобу, якая, маўляў, зрабіла шмат чаго нядобрага, але ж «прыняла краіну з сахой, а пакінула з атамнай бомбай». А я вось не гатовы. І таму, не адмаўляючы безумоўнай пазітыўнасці перамогі над нямецкім нацызмам, не прымаю афіцыйнай канцэпцыі «Вялікай Айчыннай вайны», асновы якой былі ў свой час закладзеныя дзеячамі, цалкам дастойнымі, як і правадыры нацыстаў, сядзець на лаве падсудных міжнароднага трыбунала за злачынствы супраць чалавечнасці. На жаль, суд над сталінізмам сёння ўжо магчымы толькі сімвалічны, бо ўсе ацалелыя злачынцы мелі дастаткова часу, каб паўміраць натуральнай смерцю. Але ідэалагічная спадчына жывая і дагэтуль. І выкараняць яе не так проста. Аднак трэба.

Каментары20

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком23

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі выпрабоўваюць расійскі перахопнік дронаў «Молат»5

У Луўры і Версалі дзесяць гадоў прадавалі падробленыя квіткі

Аліеў абвінаваціў Крэмль у свядомых ударах па азербайджанскім пасольстве ў Кіеве6

Расія перакрывае шляхі для ўвозу танных машын праз Беларусь2

Маладзечанская фермерка, чыю сядзібу атакавалі чужыя каровы, расказала, як вырашылі яе праблему4

У расійскай Уфе людзі душыліся ў змаганні за паветраныя шарыкі. Ёсць пацярпелыя9

«Рэцэпты прыйшлі яшчэ ад прабабулі». Мазыранка тры гады вядзе кулінарны блог і сабрала амаль 140 тысяч падпісчыкаў

Як прайшла першая творчая сустрэча з Максімам Знакам6

Прэм’ерка Даніі: Трэба дазволіць наносіць удары ўглыб Расіі, бо ў Расіі разумеюць толькі сілу13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком23

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць