У Інтэрнэце з'явілася відэа айчыннага бронеаўтамабіля, распрацаванага на Мінскім заводзе колавых цягачоў. Карыстальнік Livejournal Safaniuk апублікаваў ролік у сваім блогу.
Новы бронеаўтамабіль мае цалкам незалежную двухрычажную спружынную падвеску, якая добра «глытае» ямы і выбоіны. Мяркуючы па абрысах, на кадрах — макетны ўзор бронемашыны, які праходзіць тэставанне. Падрабязнасцяў аб новым бронеаўтамабілі прадпрыемства не выдае.

На МЗКЦ ужо выпускаецца спецыяльная браніраваная машына «Ліс-ПМ». Яна разлічана на перавозку да 10 чалавек па дарогах ўсіх катэгорый, развівае хуткасць да 120 км/г і мае запас ходу парадку 900 км.
У 2015 годзе на штогадовым парадзе ў гонар Дня Перамогі былі паказаны браневікі «Ліс-ПМ», узброеныя 12,7-мм кулямётам НСВ і 30-мм гранатамётам АГ-17.
Каментары