Улада22

Рыгоні: Парламенцкія выбары стануць важным этапам на шляху нармалізацыі адносінаў Беларусі з ЕС і Радай Еўропы

Парламенцкія выбары стануць важным этапам не толькі для развіцця самой Беларусі, але і на шляху нармалізацыі яе адносін з Радай Еўропы і Еўрасаюзам, заявіў дакладчык па Беларусі Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ) Андрэа Рыгоні, выступаючы 18 мая ў Мінску на пасяджэнні круглага стала «Стандарты правядзення выбараў і ўдасканаленне выбарчага працэсу ў Рэспубліцы Беларусь».Мерапрыемства арганізаванае ПАСЕ сумесна з Нацыянальным сходам Беларусі.

«Палепшыць заканадаўства і практыку правядзення выбараў — значыць павысіць узровень дэмакратыі ў краіне. У нас адна мэта — каб у Беларусі прайшлі дэмакратычныя і свабодныя выбары», — падкрэсліў Рыгоні.

Ён адзначыў: падчас круглага стала бакі хацелі б абмеркаваць тое, што «добра працавала на прэзідэнцкіх выбарах 2015 года», а таксама «паглядзець, калі працэс даў праломы, якія можна залатаць».

Пры гэтым дакладчык лічыць, што прадстаўнікоў Беларусі неабходна запрашаць на ўсе мерапрыемствы ПАСЕ, якія тычацца выбарнай тэматыка. «З часам Беларусь павінна ўвайсці ў ПАСЕ», — сказаў Рыгоні.

Паводле яго слоў, для нармальнага функцыянавання парламента неабходныя два бакі — большасць і апазіцыя. Парламент павінен быць «саюзам глыбакадумных людзей, якія гатовыя да дыскусіі», заявіў дакладчык.

Рыгоні перакананы, што пакрокавае збліжэнне Страсбурга і Мінска, дыялог не маюць альтэрнатывы. «Гэта адзіны шлях росту еўрапейскіх стандартаў у Беларусі», — падкрэсліў палітык.

У сваю чаргу начальнік аддзела па дэмакратыі і назіранні за выбарамі Еўрапейскай службы знешніх сувязяў Эмануэль Жафрэ выказаў надзею на тое, што парламенцкія выбары стануць «новай вяхой у працэсе дэмакратызацыі Беларусі». Сам ход выбараў, а таксама прадстаўніцтва палітычных партый у парламенце будуць важнымі аспектамі пры ацэнцы іх вынікаў, дадаў ён.

Паводле слоў Жафрэ, структурных рэформаў да гэтых выбараў чакаць складана, «але пэўных поспехаў можна дамагчыся і рэгуляцыйным шляхам».

Для кіраўніка дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю Богдана Здраеўскі «жаданне беларускага боку мяняцца з'яўляецца сігналам». «Гэта можа палепшыць адносіны Беларусі і ЕС», — лічыць польскі дэпутат.

Парламенцкія выбары ў Беларусі павінны прайсці 11 верасня.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі адсудзіў кватэру ў сваёй дачкі. Гучная сямейная гісторыя з Брэста1

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі адсудзіў кватэру ў сваёй дачкі. Гучная сямейная гісторыя з Брэста

Усе навіны →
Усе навіны

Каліноўцы выпусцілі фільм з сапраўднымі кадрамі падрыхтоўкі да штурму7

Чалавек, які страляў у намесніка начальніка ГРУ ў Маскве, прыкінуўся дастаўшчыкам ежы11

З панядзелка зноў чакаюцца моцныя маразы

«Тэмпература была плюс 15 градусаў». Пад Віцебскам дзеці вучыліся ў халодных класах

Дзе беларусам глядзець Алімпіяду, бо не ўсё так добра4

Звольнілі начальніка магілёўскай турмы №41

Маладзечанец Дзмітрый Асанаў абараніў свой чэмпіёнскі тытул

Джэй Дзі Вэнс прыляцеў на Алімпіяду ў Мілан з флотам з 14 самалётаў і картэжам з 100 аўтамабіляў11

Коміку Нурлану Сабураву забаранілі ўезд у Расію на 50 гадоў8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі адсудзіў кватэру ў сваёй дачкі. Гучная сямейная гісторыя з Брэста1

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі адсудзіў кватэру ў сваёй дачкі. Гучная сямейная гісторыя з Брэста

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць