Эканоміка55

Лукашэнка прапануе італьянскаму бізнэсу больш актыўна інвеставаць у Беларусь пад яго адказнасць

Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка прапануе італьянскаму бізнэсу больш актыўна інвесціраваць у Беларусь. Пра гэта ён заявіў сёння ў Рыме ў час кароткай размовы ў аэрапорце з паўнамоцным міністрам службы дыпламатычнага пратакола Міністэрства замежных спраў і міжнароднага супрацоўніцтва Італіі Крысціяна Катафаві.

Лукашэнка пацікавіўся тым, як Італія пераадольвае наступствы сусветнага эканамічнага крызісу. «Павінен сказаць, што Італія таксама пачынае выхадзіць з крызісу. Вельмі спадзяёмся, што гэта пазітыўна паўплывае таксама і на нашы эканамічныя адносіны», — сказаў прадстаўнік італьянскага МЗС.

«Мы вас запрашаем у Беларусь. Мы можам рэанімаваць нашы дамоўленасці аб стварэнні прамысловай зоны ў Брэсце, — заявіў Аляксандр Лукашэнка. — Калі я бываю ў іншых дзяржавах, заўсёды прапаную пачынаць з малога. Два-тры праекты пад маю адказнасць. Я буду кантраляваць іх развіццё. Калі вам гэта спадабаецца, прапануйце больш».

«Я заўсёды зыходжу з таго, што калі бізнэс лічыць патрэбным развіваць канкрэтны праект, ён бярэ на сябе адказнасць, ён ведае, куды прадасць сваю прадукцыю. А нам ужо выгада ў тым, што яны прыйдуць да нас, створаць рабочыя месцы, будуць плаціць падаткі», — дадаў беларускі лідар.

У сваю чаргу Крысціяна Катафаві адзначыў наяўнасць мэтанакіраванага погляду ў пытанні развіцця двухбаковых адносін. «А значыць, трэба пачынаць з гэтых двух-трох праектаў і з тых галін, якія ўяўляюць узаемны інтарэс», — сказаў ён.

Прадстаўнік МЗС Італіі дадаў, што на пасяджэнні міжурадавай беларуска-італьянскай камісіі, якое прайшло ў лютым у Мінску, бакі ўжо выказалі ўзаемны інтарэс аб стварэнні ў Брэсце так званага бізнэс-інкубатара, які будзе аказваць садзейнічанне кампаніям з Італіі ў рэалізацыі стартап-праектаў.

У аэрапорце таксама адбылася кароткая размова кіраўніка Беларусі з асабістым прадстаўніком Папы Францішка, аргенцінскім дырэктарам пратакола Гільерма Кархерам.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»31

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»

Усе навіны →
Усе навіны

У Добрушскім раёне ўпаў чарговы беспілотнік. Людзі чулі выбухі2

З'явілася ВІДЭА, як выглядае начны Мінск з вышыні птушынага палёту1

Дзівоснае вяртанне. Як у Альпах адрадзілі зніклых птушак1

«Я дзякую Богу, што краіна, з якой вы ваюеце, сёння не вораг Венгрыі». Орбан адказаў Віктару Юшчанку на ягоны адкрыты ліст17

Міліцыя папярэдзіла пра махлярскую схему «выпадковага пераводу»

Трамп заклікаў краіны, якія пацярпелі ад закрыцця Армузскага праліва, накіраваць туды вайсковыя караблі4

У Пінску падчас рамонту дарогі пад асфальтам знайшлі старадаўні брук3

Сартуем смецце і адмаўляемся ад бензінавых аўто — але войны імкліва абясцэньваюць гэтыя намаганні і адкідваюць чалавецтва назад4

Памёр філосаф Юрген Хабермас2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»31

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць