Грамадства33

У Рэчыцкім раёне збіраюцца знесці прыпынак з адметнай мазаікай

На трасе М10 каля павароту на вёску Галоўкі Рэчыцкага раёна могуць знесці аўтобусны прыпынак з мазаікай, зробленай яшчэ ў савецкія часы. Але актывісты спрабуюць за яго змагацца, дабіваючыся надання мазаіцы статусу культурнай каштоўнасці, паведамляе «Флагшток».

Твор манументальнага мастацтва
Мазаіка каля павароту на вёску Галоўкі Рэчыцкага раёна. Фота: @belarusian_soviet_bus_stops у Threads

Каштоўнасць гэтага прыпынку ў тым, што ён аздоблены мазаікай. Казачнае пано савецкага перыяду стварае сапраўдную цікавостку ў адрозненні ад аднатыпных бетонных каробак, якія цяпер ставяць на прыпынках.

Павільён каля павароту на Галоўкі — адзін з самых каштоўных, запланаваных пад знос сёлета, адзначае ініцыятыва і прыводзіць фотаздымкі, якімі падзяліліся падпісчыкі — шмат хто пазіраваў на фоне ўнікальнага пано, прыпынак карыстаецца папулярнасцю ў турыстаў.

Паводле ініцыятывы, цяпер рыхтуюцца дакументы на статус гісторыка-культурнай каштоўнасці павільёна:

«Калі атрымаецца, то прыпынак будзе ўратаваны, калі не — то будзем намагацца выратаваць мазаіку».

У каментарах дзясяткі карыстальнікаў падтрымалі ініцыятыву.

Каментары3

  • Андрусь
    14.03.2026
    Вёска Галоўкі ад трасы М-10 знаходзіцца кіламетраў за 5-7. Той прыпынак не ў Галоўках, а каля павароту на Галоўкі.

    [Дзякуй, выправілі. - Рэд.]

    [Зрэдагавана]
  • Юзік
    14.03.2026
    абаронцы савецкай спадчыны такое не абараняюць
    а навогул не зразумела, што яны ўвогуле абараняюць, бо нават міты пра вайну ўжо пайшлі неяк у бок
  • Прыпынак
    16.03.2026
    Прыпынак з мазаікай лепш за прыпынак без мазаікі, але аж на статус культурнай каштоўнасці ніяк не выцягвае. Людзі не разумеюць, што грошы на дрэвах не растуць, і калі на кожную савецкую мазаіку давядзецца вылучаць грошы, дык сапраўды гістарычна і культурна каштоўныя аб'екты недаатрымаюць фінансавання

Цяпер чытаюць

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам16

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам

Усе навіны →
Усе навіны

Як у Вязынцы гукалі вясну ФОТЫ3

На кніжную выставу ў Мінск прыязджала Дар'я Данцова8

У Празе маштабныя пратэсты супраць урада11

Найбліжэйшая памочніца Эпштэйна аказалася дачкой расійскага чэкіста, занятага на дзяржаўных праектах у Іране6

У БДМУ адмяняюць платнае навучанне на дактароў18

Акцыі і канцэрты да Дня Волі ў розных краінах РАСКЛАД7

«Хачу хоць адзін прыпынак праехаць з вамі!» Студэнцкі хор выканаў у аўтобусе беларускую народную песню — людзі ў захапленні8

Адпачынак у В'етнаме за $500 у суткі. Беларусы расказалі, што расчаравала за такія грошы2

На «Полі цудаў» спелі песню пра тое, як класна жыць з адключаным інтэрнэтам9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам16

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць