Вайна22

У Чорным моры атакавалі грэчаскі танкер, які ішоў у Расію

У Чорным моры быў атакаваны грэчаскі нафтавы танкер, які рухаўся ў бок Расіі. Як паведамляе Міністэрства суднаходства Грэцыі, судна падверглася абстрэлу або атацы беспілотніка прыкладна за 26 км ад порта Новарасійск, паведамляе Bloomberg.

Танкер Maran Homer. Фота: vesselfinder.com

Танкер пад назвай Maran Homer пашкоджаны, але працягвае рух уласным ходам. Выцякання нафты не зафіксавана, а ўсе 24 члены экіпажа ў бяспецы і пацярпелых няма. Кампанія па кіраванні рызыкамі MTI Network паведаміла, што снарад трапіў у судна, але памер шкоды пакуль невядомы. Судна пакінула месца здарэння для правядзення агляду.

Bloomberg адзначае, што ў апошнія месяцы танкеры ў Чорным моры становяцца цэллю атак Украіны, якая пашырае ўдары па расійскай нафтавай інфраструктуры, імкнучыся знізіць даходы Крамля ад экспарту нафты. Аднак адказнасці за атаку на Maran Homer пакуль што ніхто не ўзяў.

Міністр суднаходства Грэцыі Васіліс Кікіліяс заявіў, што напад можа быць звязаны з «ціскам краін рэгіёну». Ён падкрэсліў, што Грэцыя абараняе інтарэсы свайго флоту і плануе падняць гэта пытанне на пасяджэнні Еўрапейскай рады.

Каментары2

  • Сібэбі
    14.03.2026
    Будзе навука грэкам як пакупаць расейскую нафту
  • Koł
    14.03.2026
    Maran - bujnaja kampanija. Šatkuje kapustu, i čchać chacieła.
    Treba mierkavać, što kiraŭnictva kampanii maje ciesnyja, siabroŭskija, biznes znosiny z peŭnymi aliharchami Kramla.

Цяпер чытаюць

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі17

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Усе навіны →
Усе навіны

Усё больш расіян задумваюцца аб пераездзе ў Беларусь36

Былога памежніка і кіроўцу «Трансгаза» з Новалукомля асудзілі за палітыку1

Алесь Бяляцкі: Сітуацыя ў Беларусі цяпер самая трагічная і крытычная9

Мінская пенсіянерка заплаціла выкуп за «арабскага мільянера». Ён развёў яе двойчы3

У алімпійскай чэмпіёнкі Ганны Гуськовай перад Алімпіядай памерла мама1

15‑гадовы акцёр з Гродна з надрывам зачытаў «Гой ты, Русь моя, родная». І справядліва адхапіў ад беларусаў41

Хірург-афтальмолаг расказаў пра першыя сімптомы катаракты3

Забіла мужа і напісала дзіцячую кнігу, каб перажыць гора. Як выкрылі пісьменніцу8

Бабарыка: Я быў кандыдат, зручны для ўсіх беларусаў. Хто быў за Расію, жылі ў міфе, што гэта выгадна Расіі37

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі17

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць