Грамадства55

У Параф’янаве паставілі помнік праваслаўнаму святару і багаслову, які блаславіў беларускае нацыянальнае адраджэнне

Архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій асвяціў 24 мая 2016 года памятны знак у гонар выбітнага дзеяча Рускай Праваслаўнай Царквы протапрэсвітара Віталія Баравога. Помнік — валун з замацаваным на ім барэльефам — пастаўлены на цвінтары царквы святога Панцеляймона Лекара ў мястэчку Станцыя Параф’янава ў Докшыцкім раёне.

З раніцы праваслаўныя вернікі з Параф’янава і навакольных вёсак сабраліся на Літургію, якую адслужыў докшыцкі благачынны а. Георгій Мялешка са святарамі навакольных цэркваў. Да вернікаў далучыліся вучні мясцовай школы ды прадстаўнікі мясцовых уладаў — невялікая царква была поўная людзей.

Пасля літургіі ў царкву прыехаў уладыка Феадосій, архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі. Ён памаліўся за супакой душы а. Віталія Баравога, сказаў пропаведзь, у якой падзяліўся ўспамінамі пра а. Баравога, якога ён ведаў асабіста. Архіепіскап заклікаў вернікаў трымацца праваслаўнай веры гэтак, як вучыў а. Віталій Баравы. Таксама архіепіскап заклікаў любіць Радзіму і працаваць дзеля яе дабра і славы.

Памаліўшыся і сказаўшы пропаведзь, архіепіскап Феадосій асвяціў помнік, з клічам «Хрыстос Уваскрос!» акрапіў асвечанай вадой вернікаў, а таксама разам са старшынём райвыканкама Алегам Пінчуком ды святарамі Докшыцкага благачыння ўсклаў да помніка кветкі.

«Да 100-годдзя протапрэсвітара Віталія Баравога – царкоўнага дзеяча, нашага земляка. 2016 г» — напісана на барэльефе абапал выявы а. Баравога. Надпіс зроблены на беларускай мове.

 ***

Віталій Баравы прыйшоў на свет 18 студзеня 1916 года ў засценку Несцераўка, што побач з Параф’янавам.

У 1929 годзе ён пайшоў вучыцца ў Віленскую духоўную семінарыю – і да сваёй смерці ў 2008 годзе служыў Богу ў РПЦ.

Айцец Віталій Баравы служыў і працаваў на многіх царкоўных пасадах. Выкладаў у Мінскай духоўнай семінарыі (ў Жыровічах), у заснаванні якой сам прымаў удзел. Быў выкладчыкам гісторыі Царквы ў Ленінградскай духоўнай акадэміі, дзе атрымаў ступень прафесара. Працаваў у аддзеле Знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага патрыярхата. Служыў настаяцелем у двух праваслаўных храмах у Маскве.

Айцец Віталій быў непераўзыдзеным у свой час багасловам, бліскучым прапаведнікам, выдатным выкладчыкам, якому шмат чым абавязаны вядомыя зараз багасловы і іерархі.

Ён заўсёды выступаў за абнаўленне царкоўнага жыцця, каб Царква была «моцнай не ўладай, а верай і Божай ласкай». Імкнуўся да праўды, не хаваўся ад балючых праблемаў Царквы і выступаў за тое, каб яны свабодна абмяркоўваліся і вырашаліся. Айцец Віталій заўсёды падтрымліваў тых, хто нёс ў Царкву нешта новае і свежае, што давала надзею на сапраўднае адраджэнне Царквы. Даволі часта яму прыходзілася такіх людзей сваім аўтарытэтам абараняць ад ціску і ганенняў з боку афіцыйнай царкоўнай улады.

Айцец Віталій ніколі не забываўся пра свае беларускія карані, шчыра спачуваў беларускаму нацыянальнаму адраджэнню і вельмі радаваўся любым кантактам з землякамі. «Жыве Беларусь!» — з гэтага заўсёды пачыналася ў такіх выпадках ягоная размова.

Мець такога земляка як айцец Віталій Баравы, які сваім служэннем рабіў зрабіў вялікі ўнёсак у захаванне і развіццё Рускай Праваслаўнай Царквы, ёсць вялікім гонарам для нашай краіны.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення1

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка едзе ў КНДР20

Мінскага экскурсавода з найвышэйшымі адзнакамі ад турыстаў асудзілі за палітыку

Беларускі галкіпер заключыў кантракт з клубам НХЛ

Журналісты знайшлі мужчыну, які заснуў у аўтобусе са шчанюком на руках, і за суткі стаў зоркай1

ЗША назвалі кандыдатуру ў Іране, якую разглядаюць у якасці асноўнага перамоўшчыка і нават будучага кіраўніка краіны3

Беларускім мужчынам за вялікія грошы прапаноўваюць пратэсціраваць на сабе прэпарат для лячэння раку малочнай залозы6

21‑гадовы кіроўца выскачыў на чырвонае святло на Незалежнасці2

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення5

У чатырох абласцях Беларусі выраслі цэны на праезд грамадскім транспартам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення1

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць