Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў пракаментаваў заяву ўкраінскага лідара Пятра Парашэнкі пра намер вярнуць Крым і Данбас.

фота з фэйсбука прэзідэнта Украіны
«Калі ён меў на ўвазе, што мае намер вярнуць Данбас, кіруючыся меркаваннямі гуманнасці, то такую заяву можна падтрымаць. Уласна, гэта тое, на што мы і спадзяемся ў Маскве», — сказаў Пяскоў.
«У частцы Крыма — не каментуем дамаганні на расійскія рэгіёны», — дадаў ён.
Пятро Парашэнка 25 мая паабяцаў «вярнуць Крым і Данбас пад ўкраінскі суверэнітэт гэтак жа, як вярнулі Надзею [Саўчанка]». Такую заяву Парашэнка зрабіў пасля таго, як Надзея Саўчанка, прысуджаная расійскім судом да 22 гадоў пазбаўлення волі, вярнулася ва Украіну.
Цяпер чытаюць
Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі
Каментары