Грамадства11

Ратавальнікі тлумачаць, дзе ў лесе можна разводзіць вогнішчы, а дзе нельга

Хутка наступіць лета — час актыўнага адпачынку на прыродзе. Добрае надвор'е так і кліча выехаць у лес і пасядзець у коле сяброў ля вогнішча. Аднак не варта забываць, што неабдуманае абыходжанне з агнём часцяком прыводзіць да трагічных вынікаў. Легкадумнасць і нядбайнасць ў гэтым пытанні могуць выклікаць незваротныя наступствы, такія як лясны пажар, здольны знішчыць на сваім шляху мноства дрэў, звяроў, а часам і людзей.

Мінская абласная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету нагадвае, што ў адпаведнасці з Правіламі пажарнай бяспекі ў лясах у пажаранебяспечны сезон забараняецца:

— разводзіць вогнішчы ў хвойных несамкнёных лясах (вышынёй дрэваў да 1 м) і маладняках (вышынёй да 15 м), на участках пашкоджанага лесу (ветравалу і буралому), тарфяніках, у месцах з падсохлай травой;

— пакідаць непатушаныя крыніцы гарэння, тлення (падпаленыя запалкі, недакуркі і інш.);

— пакідаць прамасленыя або прасякнутыя лёгкаўзгаральнымі і гаручымі вадкасцямі ці іншымі гаручымі рэчывамі матэрыялы (паперу, тканіна, вату і інш.);

— запраўляць паліўныя бакі машын і механізмаў у неўстаноўленых месцах, а таксама пры ўключаных рухавіках;

— выкарыстоўваць машыны з няспраўнасцямі, якія прыводзяць да выцякання лёгкаўзгаральных і гаручых вадкасцяў, курыць або карыстацца адкрытым агнём паблізу машын, якія запраўляюцца палівам;

— выпальваць сухую траву.

Развядзенне вогнішчаў дапускаецца (у тым ліку з выкарыстаннем прыстасаванняў:

мангалаў, барбекю, грыль, газавых пліт на ўладкаваных пляцоўках, абрамленых мінералізаванай паласой шырынёй не менш за 0,25 м, а таксама ў месцах, якія выключаюць пашкоджанне агнём дрэваў. Вогнішча павінна быць патушана да поўнага спынення тлення.

За развядзенне вогнішчаў у забароненых месцах можа быць прызначаны штраф да 12 базавых велічынь. За парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў лясах або на тарфяніках або забароны на іх наведванне — да 25 базавых велічынь. За незаконныя дзеянні, якія прывялі да знішчэння або пашкоджання лесу або тарфянікаў — да 50 базавых велічынь з кампенсацыяй нанесенай шкоды.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Усе навіны →
Усе навіны

Знік папулярны тыктокер, які вёў блог па-беларуску. Імаверна, шукаць яго трэба ў войску7

Беларуска, якая водзіць трамвай ва Уроцлаве, падчас змены выратавала бяздомную кошку і цяпер шукае ёй гаспадароў1

Прэм'ер Літвы: Дрон, што ўпаў у краіне, быў украінскім13

У Мінскім раёне затрымалі двух хлопчыкаў-зачэпераў

ЗША на перамовах з Украінай патрабуюць вываду войск з Данбаса20

Севярынец расказаў, як у шклоўскай калоніі сачылі, каб ён на Дзень Волі не вывесіў бел-чырвона-белы сцяг4

«Перспектыў нуль»: у Літве зрабілі выснову пасля кантактаў Лукашэнкі з ЗША5

Белстат назваў сярэдні заробак па краіне за люты1

Іранская апазіцыя не выходзіць на вуліцы, бо іх занялі ўзброеныя прыхільнікі рэжыму аятол5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць