Навука і тэхналогіі1010

Навукоўцы назвалі вялікія келіхі прычынай алкагалізму

Навукоўцы з Кембрыджскага універсітэта высветлілі, што келіхі вялікага памеру могуць заахвоціць людзей піць больш алкаголю.

Getty

Прычынай гэтага можа быць ілюзія, што колькасць спіртнога меншая, чым ёсць на самой справе, перадае Lenta.ru. Нядаўні агляд навуковых прац, выкананы міжнароднай арганізацыяй Cochrane Collaboration, паказаў, што памер і аб'ём посуду павялічвае спажыванне прадуктаў харчавання і безалкагольных напояў. Аднак падобны эфект не быў прадэманстраваны для спіртнога.

Каб праверыць, ці ўплывае на колькасць выпітага алкаголю памер келіхаў, навукоўцы павялі даследаванне ў адной з крам спіртнога ў Кембрыджы.

Крама прадае віно, разлітае ў келіхі стандартным аб'ёмам у 300 мілілітраў. Адна порцыя напою складае 125 або 175 мілілітраў. На працягу 16 тыдняў уладальнікі установы мянялі памер келіхаў раз на два тыдні, чаргуючы малы аб'ём (250 мілілітраў), стандартны і вялікі (370 мілілітраў). Аб'ём самога віна ў келіху заставаўся ранейшым.

Даследчыкі выявілі, што штодзённы аб'ём набытага віна быў прыкладна на 9,4% вышэйшы, калі спіртное прадавалася ў вялікіх келіхах, чым у стандартных. Пры гэтым колькасць прадаванага алкаголю ў малых келіхах не адрознівалася ад той, што падавалася ў стандартным аб'ёме. Навукоўцы патлумачылі гэта тым, што большы памер посуду змяняе візуальнае ўспрыманне колькасці віна, прымушаючы людзей думаць, што яны п'юць менш чым звычайна.

Спажыванне алкаголю з'яўляецца адным з асноўных фактараў рызыкі развіцця такіх захворванняў, як цукровы дыябет другога тыпу, рак і парушэнне функцый печані.

Каментары10

Цяпер чытаюць

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках27

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках

Усе навіны →
Усе навіны

Ці можа педагог выгнаць школьніка з урока, калі на яго няма ўправы? У Міністэрстве адукацыі адказалі6

У Мінску адкрылі флагманскі супермаркет «Дабраном»

Пабывалі на прэм’еры «Купалаўцаў» пра даносчыкаў. Інтэлігенты ў гэтым спектаклі выклічуць у вас агіду4

Кіраўнік Гомельшчыны зоймецца галубамі, якія засіраюць лаўкі па вуліцы Валгаградскай у Гомелі. І гэта не жарт5

Чалавек зноў ляціць да Месяца. НАСА сёння адпраўляе першы за паўстагоддзя пілатаваны карабель да спадарожніка Зямлі — місію «Артэміда-2»7

Пяскоў пракаментаваў словы Зяленскага пра тое, што Расія дала Украіне два месяцы на выхад з Данбаса16

Кацярына Ваданосава ахвяруе 10 тысяч еўра для беларускіх палітвязняў6

Наколькі правамерныя дзеянні міліцыі? На сайце калегіі адвакатаў спыталі пра «Гуканне вясны» ў Гомелі11

Пад Віцебскам капалі водаправод, а дасталі каменны крыж Гарасіма Ігнатавіча, якому 400 гадоў20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках27

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць