Пасол Расіі сцвярджае, што перадыслакацыя войскаў на мяжу Беларусі — гэта прэвентыўныя захады супраць Украіны
Пасол Расіі ў Беларусі на прэс-канферэнцыі ў Мінску патлумачыў, чаму каля мяжы з Беларуссю ў Бранскай вобласці знаходзіцца мотастралковая брыгада Узброеных сілаў Расіі з Урала.

Ён заявіў, што размяшчэнне ў Клінцах расійскіх войскаў накіравана не супраць Беларусі, а супраць Украіны — у якасці прэвентыўнай меры:
«Што тычыцца Клінцоў, то прычым тут Беларусь? Я так разумею, што ў нас не атрымліваецца з мінскімі дамоўленасцямі, ва Украіне радыкалізм зноў пачынае ўздымацца — акрамя Правага сектара фармуюцца новыя сілы, зверхправыя, больш радыкальныя.
Ва Украіне пачынае перамагаць пункт вайны. А мы як бы не вельмі хочам, каб ён перамагаў. Калі пераможа, то яна магчыма і на мяжы з Расіяй. Таму гэта прэвентыўная рэч. Не бачу нічога радыкальнага ў гэтым», — сказаў Аляксандр Сурыкаў.
Каментары