«Ставяцца як да смецця». Беларус-акупант пакалечыўся на фронце, а цяпер памірае ў курскай бальніцы без дапамогі
Жыхарка Беларусі Таццяна Шкала запісала відэазварот да губернатара Курскай вобласці Аляксандра Хінштэйна з просьбай звярнуць увагу на сітуацыю з яе сынам — грамадзянiнам Беларусі, вайскоўцам расійскай арміі 27‑гадовым Дзянісам Лінкевічам, паведамляе тэлеграм-канал «НЕ ЖДИ хорошие новости».

Раней жанчына паведамляла, што сын лічыўся зніклым без вестак. Пазней стала вядома, што ён жывы, але атрымаў цяжкія раненні і быў дастаўлены ў шпіталь Курскай вобласці.
Паводле слоў маці найміта, пасля шпіталізацыі пакалечанаму сыну не забяспечваецца належны догляд і медыцынская дапамога. Яна сцвярджае, што ў бальніцы яму не даюць неабходнага лячэння, а ўмовы знаходжання не адпавядаюць патрабаванням.
У сваім звароце жанчына таксама заяўляе, што падобныя праблемы закранаюць і іншых параненых вайскоўцаў, а стаўленне да тых, хто не мае расійскага грамадзянства, можа быць яшчэ горшым.
«Да ветэранаў, параненых ставяцца як да смецця. Сваіх, рускіх, таксама кідаюць на ложках без дагляду. А пра тых, у каго пашпарт не расійскі, я маўчу», — заяўляе жанчына.
Дзяніс Лінкевіч, як паведамляецца, служыў у 82‑м мотастралковым палку (в/ч 52033) 69‑й гвардзейскай мотастралковай дывізіі (в/ч 02511) 6‑й гвардзейскай агульнавайсковай арміі (в/ч 31807).
Не прабыў на фронце і пяці дзён, застаўся толькі абгарэлы труп. У вайне супраць Украіны загінуў ураджэнец Светлагорскага раёна
Беларус, узяты ў палон украінцамі, звярнуўся да Лукашэнкі з просьбай закінуць за яго слоўца перад Пуціным
«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў
«Свяціла восем гадоў». Беларус са Шчучыншчыны расказаў, як пайшоў ваяваць за Расію
На фронце загінуў сын экс-кандыдата ў прэзідэнты Дзмітрыя Уса. Іван ваяваў за Расію
Каментары