Спорт11

Памёр легенда сусветнага хакея Гордзі Хоў: ён гуляў у НХЛ да 52 гадоў

На 89-м годзе жыцця памёр Гордзі (Гордан) Хоў — адзін з найвялікшых канадскіх хакеістаў, чый рэкорд па колькасці закінутых шайбаў пабіў толькі Уэйн Грэцкі, а рэкорд па працягласці спартыўнай кар'еры ў агляднай будучыні пабіць не зможа ніхто.

Гордзі Хоў пачаў гуляць за прафесійны клюб НХЛ «Дэтройт Рэд Уінгз» у 1946 годзе на пазіцыі крайняга правага форварда.

У першыя ж гады Хоў набыў сабе славу не толькі самога ўдачлівага, але і самога агрэсіўнага гульца: у яго гонар названы «хет-трык Гордзі Хоў» — дасягненне хакеіста, якому ўдаецца за адзін матч забіць гол, аддаць галявую перадачу і зладзіць бойку на пляцоўцы.

За час выступленняў Гордзі Хоў 23 разы уваходзіў у склад зборнай зорак НХЛ, закінуў 801 шайбу, чатыры разы станавіўся ўладальнікам Кубка Стэнлі, удзельнічаў у славутай суперсерыі матчаў зборная Канада — зборная СССР, у 1972 годзе яго імя было ўвекавечана ў Зале хакейнай славы.

Гордзі Хоў — адзіны хакеіст, які выступаў у НХЛ, калі яму было больш за 50 гадоў. Праўда, ў 1971 годзе з-за артрыту ён кінуў хакей, але два гады праз ва ўзросце 45 гадоў вярнуўся на лёд і стаў выступаць за клуб «Х'юстан Аэразоль» у новастворанай Сусветнай хакейнай асацыяцыі. Разам з Гордзі на пляцоўку выходзілі двое яго сыноў - Марці і Марк.

У 1979 годзе Сусветная хакейная асацыяцыя спыніла існаванне і Хоу зноў апынуўся ў НХЛ. Ён сышоў з вялікага хакея, толькі калі яму споўнілася 52 гады.

Яшчэ адзін рэкорд Хоў устанавіў у 1997 годзе, калі ва ўзросце 69 гадоў выйшаў на поле ў складзе клуба Інтэрнацыянальнай хакейнай лігі «Дэтройт Вайперз».

Нумар 9, пад якім гуляў Гордзі Хоў, назаўжды зарэзерваваны за ім у трох канадскіх клубах. За ім таксама навечна застаўся эпітэт — Містэр Хакей.

«Містэр Хакей пакінуў нас мірна, прыгожа і без скаргаў», - паведаміў Асашыэйтэд прэс Марэй Хоў — адзін з чатырох сыноў легендарнага хакеіста.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Вызваленыя беларускія палітвязні паразмаўлялі з Зяленскім9

Вызваленыя беларускія палітвязні паразмаўлялі з Зяленскім

Усе навіны →
Усе навіны

240 тысяч еўра ўжо сабралі на палітвязняў. Збор яшчэ можна падтрымаць

Германія плануе прыняць Віктара Бабарыку і Марыю Калеснікаву18

Дэпартаваныя ва Украіну палітвязні правядуць там яшчэ некалькі дзён4

Лосік: Інкамунікада? Кожны разумны чалавек павінен быў вызначыцца яшчэ ў 2014-м, чый Крым30

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну121

Індыя праводзіць унікальны эксперымент — плаціць грошы мільёнам хатніх гаспадынь за іх працу па доме5

За кратамі памёр «Чалавек года Віцебшчыны-2021»

Пачобут увесь час у памяшканні камернага тыпу. Статкевіча сапраўды вярнулі за краты

Калеснікава расказала, што было, калі яна парвала пашпарт на мяжы28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызваленыя беларускія палітвязні паразмаўлялі з Зяленскім9

Вызваленыя беларускія палітвязні паразмаўлялі з Зяленскім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць