Спорт11

Air France пачала страйк, які можа перашкодзіць Еўра-2016

У суботу пілоты найбуйнейшага французскага авіяперавозчыка Air France пачалі чатырохдзённы страйк, які можа перашкодзіць тысячам футбольных заўзятараў прыбыць на чэмпіянат Еўропы па футболе.

У суботу авіякампанія адмяніла каля 30% рэйсаў. Аднак прадстаўнікі Air France кажуць, што гарады, дзе праходзяць матчы чэмпіянату, застануцца прыярытэтнымі напрамкамі ў гэтыя дні.

Прафсаюз лётчыкаў дамагаецца, каб ўрад адмяніў новае працоўнае заканадаўства, паводле якога будзе значна лягчэй як наймаць, так і звальняць работнікаў.

У Францыі адначасова страйкуюць некалькі прафсаюзаў:

смецяры не будуць вывозіць смецце ў Парыжы да наступнай серады, а чыгуначныя камунікацыі толькі што адноўлены пасля дзевяцідзённай забастоўкі. Не так даўно па ўсёй краіне адчуваўся брак гаручага, калі ў выніку ўсеагульнага страйку пратэстоўцы блакавалі пад'езды да бензазаправачных станцый.

Прэзідэнт Франсуа Алянд звярнуўся да прафсаюзаў з просьбай не перашкаджаць правядзенню Еўра-2016.

«Я заклікаю да пачуцця адказнасці кожнага з вас, бо наша краіна абавязана выканаць свае абавязацельствы, і яна іх выканае, зрабіўшы ўсё магчымае», — заявіў Аланд.

Аднак прафсаюз лётчыкам Spaf ужо заявіў, што страйк пройдзе з суботы па аўторак.

Разам з тым выканаўчы дырэктар Air France Фрэдэрык Гажы паабяцаў скараціць нязручнасці ў тым, што тычыцца рэйсаў у гарады, дзе праходзяць матчы чэмпіянату.

«Зразумела, мы не кінем чэмпіянат Еўра», - сказаў Гажы, дадаўшы, што страйк абыйдзецца авіякампаніі у пяць мільёнаў еўра ў дзень.

Як чакаецца, парадку сямі мільёнаў чалавек наведаюць 10 французскіх гарадоў, каб паглядзець футбол.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках27

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках

Усе навіны →
Усе навіны

Ці можа педагог выгнаць школьніка з урока, калі на яго няма ўправы? У Міністэрстве адукацыі адказалі6

У Мінску адкрылі флагманскі супермаркет «Дабраном»

Пабывалі на прэм’еры «Купалаўцаў» пра даносчыкаў. Інтэлігенты ў гэтым спектаклі выклічуць у вас агіду4

Кіраўнік Гомельшчыны зоймецца галубамі, якія засіраюць лаўкі па вуліцы Валгаградскай у Гомелі. І гэта не жарт5

Чалавек зноў ляціць да Месяца. НАСА сёння адпраўляе першы за паўстагоддзя пілатаваны карабель да спадарожніка Зямлі — місію «Артэміда-2»7

Пяскоў пракаментаваў словы Зяленскага пра тое, што Расія дала Украіне два месяцы на выхад з Данбаса16

Кацярына Ваданосава ахвяруе 10 тысяч еўра для беларускіх палітвязняў6

Наколькі правамерныя дзеянні міліцыі? На сайце калегіі адвакатаў спыталі пра «Гуканне вясны» ў Гомелі11

Пад Віцебскам капалі водаправод, а дасталі каменны крыж Гарасіма Ігнатавіча, якому 400 гадоў20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках27

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць