Свет88

Асуджаных у Расіі Салошанку і Афанасьева абмянялі на адэскіх сепаратыстаў

Украінцаў Генадзя Афанасьева і Юрыя Салошанку, якія былі асуджаныя расійскім судом, абмянялі на адэскіх арганізатараў і ўдзельнікаў так званай «Народнай рады Бесарабіі» Алену Глішчынскую і Віталя Дзідзенку.

facebook.com/svyatoslav.tsegolko

Пра гэта піша адэскае выданне «Думская» са спасылкай на свае крыніцы.

«Глішчынскую і Дзідзенку абвінавачваюць у сепаратызме — яны былі ў ліку арганізатараў і актыўных удзельнікаў так званай «Народнай рады Бесарабіі», — піша выданне.

«У сакавіку-красавіку былі праведзеныя арышты, сярод затрыманых былі журналісты Арцём Бузіла, Віталь Дзідзенка і Алена Глішчынская. Пасля Бузіла быў прысуджаны да чатырох гадоў абмежавання волі, праз год выйшаў на волю па «законе Саўчанка» і адразу ж пакінуў Украіну. Глішчынская і Дзідзенка адправяцца ў Расію сёння», — адзначаецца ў паведамленні.

Дырэктара тэлекампаніі «Новая хваля» Алену Глішчынскую арыштавалі супрацоўнікі СБУ ў красавіку 2015 года. Паўтара месяца таму ў СІЗА ў яе нарадзіўся сын. Акрамя таго, у яе ёсць яшчэ двое непаўналетніх дзяцей.

Дзідзенка — галоўны рэдактар парталу «Інфацэнтр». Суд прысудзіў яго да трох гадоў абмежавання волі, цяпер справа знаходзіцца ў апеляцыі.

Як паведаміў «Укрінфарм», самалёт з Афанасьевым і Салошанкам ужо прызямліўся ў аэрапорце «Барыспаль». Абодва незаконна асуджаныя ўкраінцы будуць сустракацца з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам.

Як піша РІАН, самалёт авіякампаніі ДМК «Расія» даставіў Глішчынскую і Дзідзенку ў Маскву. Як паведамілі ў адміністрацыі прэзідэнта РФ, пасярэднікам пры іх вызваленні стаў член падгрупы па гуманітарных пытаннях у трохбаковай кантактнай групе, кум прэзідэнта РФ Пуціна Віктар Медвядчук.

Каментары8

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon22

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon

Усе навіны →
Усе навіны

Усе гульцы зборнай Канады выйшлі на лёд, калі швейцарскага хакеіста выносілі з пляцоўкі

А чым цяпер займаецца Зарэцкая? Яна пераехала з Эстоніі ў Арабскія Эміраты13

Крэмль адмяніў абавязковы каранцін перад сустрэчамі з Пуціным1

Пасол ЗША: Кітай можа спыніць вайну ва Украіне адным званком3

Галоўны мост Магілёва хочуць назваць у гонар савецкага разведчыка. Але ёсць гістарычная нестыкоўка5

«Мы пайшлі на шмат кампрамісаў». Зяленскі выказаўся пра саступкі пад ціскам ЗША4

Фігурыст з Казахстана Міхаіл Шайдораў сенсацыйна выйграў золата Алімпіяды3

У гэтым вулкане тэмпература ніколі не падымаецца вышэй за нуль. Як такое можа быць?3

Трамп: Змена рэжыму ў Іране — найлепшае, што можа адбыцца4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon22

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць