Грамадства

Андрэя Кіма пераводзяць у Бабруйскую калёнію

Пра гэта nn.by паведаміла маці палітвязьня.

Андрэя Кіма пераводзяць у Бабруйскую выпраўленчую калёнію №2.

Пра гэта nn.by паведаміла маці палітвязьня, Тацяна Кім. Яна даведалася пра гэта сёньня, калі прынесла сыну перадачу ў СІЗА на Валадарскага. Новы адрас, па якім Андрэю можна будзе даслаць ліст, ёй не сказалі.

Нагадаем, што 22-хгадовы Андрэй Кім быў асуджаны 22 красавіка 2008 году да 1,5 году калёніі агульнага рэжыму. Ён быў прызнаны вінаватым у зьбіцьці супрацоўніка ДАІ 21 студзеня. Праходзіў хлопец таксама як абвінавачаны па "справе 14-ці": за ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў 10 студзеня.

За ўдзел у гэтым мітынгу моладзевым актывістам Уладзімеру Сяргееву і Антону Койпішу далі 3,5 млн рублёў штрафу (па 100 базавых велічыняў), астатнім сямі абвінавачаным -- Міхаілу Пашкевічу, Тацяне Цішкевіч, Міхаілу Крываву, Алесю Бондару, Арцёму Дубскаму, Алесю Стральцову, Алесю Чарнышову -- па 2 гады абмежаваньня волі без накіраваньня ў калёніі адкрытага тыпу.

Касацыйная скарга па справе Андрэя Кіма была пададзена 2 траўня, але паколькі судзьдзя знаходзіцца ў адпачынку, разгляд скаргі перанесены на чэрвень, паведаміла адвакат Тамара Сідарэнка.

Дарэчы, працяг справы 14-ці будзе ў гэтую пятніцу, калі пачнецца судовы працэс у дачыненьні да Міхаіла Субача, Паўла Вінаградава і Максіма Дашука. 14-ты абвінавачаны -- Аляксандар Баразенка -- з матэрыяламі справы не азнаямліваўся, паколькі вяртацца ў Беларусь не плянуе.

Працэс пачнецца ў 9.30 у судзе Цэнтральнага раёну Менску па адрасе Кірава, 21, заля 406. Разглядаць справу будзе судзьдзя Валеры Есьман.

Яраслаў Сьцешык

Глядзі яшчэ:
Андрэй Кім асуджаны на паўтара году пазбаўленьня волі
Дзе дух Гасподні, там Свабода

Каментары

Цяпер чытаюць

Пасярод іранскіх бамбёжак Дубая Кірыл Руды перабраўся з Эміратаў у ЗША: «Рады злучаць кантыненты! Не саромейцеся да мяне звяртацца»3

Пасярод іранскіх бамбёжак Дубая Кірыл Руды перабраўся з Эміратаў у ЗША: «Рады злучаць кантыненты! Не саромейцеся да мяне звяртацца»

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Мінска мужчына хацеў саскочыць з шостага паверха. Псіхолаг змог яго адгаварыць

Ці ўпадуць сёлета цэны на жыллё?5

Памілаванага і дэпартаванага ўкраінца, які два гады быў у калоніі Шклова, мабілізавалі на фронт10

Як цяпер жыве Наталля Хершэ, якую адправілі ў калонію за сарваную з сілавіка балаклаву2

«Камера настолькі крутая, што можна ўбачыць мадэль тэлефона». Кіроўцы расказваюць, як ДАІ адсачыла іх з тэлефонам за стырном7

На вайне загінуў сын расійскага неанацыста Вячаслава Дацыка13

Оперны тэатр апублікаваў фота дырэктаркі, але перастараўся з фоташопам4

Названы самы высокааплатны акцёр мінулага года

Аргенцінец закахаўся ў беларуску і пераехаў на хутар пад Маладзечнам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасярод іранскіх бамбёжак Дубая Кірыл Руды перабраўся з Эміратаў у ЗША: «Рады злучаць кантыненты! Не саромейцеся да мяне звяртацца»3

Пасярод іранскіх бамбёжак Дубая Кірыл Руды перабраўся з Эміратаў у ЗША: «Рады злучаць кантыненты! Не саромейцеся да мяне звяртацца»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць