Музыка99

9 прыкметаў таго, што Беларусь на «Славянскім базары» будзе прадстаўляць свядомы выканаўца з грамадзянскай пазіцыяй

Павел Белавус пералічвае іх на старонцы ў фэйсбуку.

9 цікавых фактаў пра падрыхтоўку Аляксея Гроса да фестывалю:

— на апошніх афіцыйных і неафіцыйных канцэртах ды імпрэзах Аляксей Грос выступаў у вышыванках ды вышымайках;

— музыка пачаў актыўна весці на беларускай мове свае сацыяльныя сеткі;

— запісаў па-беларуску некалькі песень, у тым ліку на вершы Мікіты Найдзёнава ды свой варыянт хіта Песняроў «Ой, дожджык ідзе»;

— Грос падтрымаў Украіну з Джамалой на Еўрабачанні 2016 і нават прыехаў з ёю сустрэцца на канцэрт у Вільню;

— хэштэг выканаўцы ‪#‎ГроссНаш‬ зроблены ў вышыванкавым стылі, што таксама іранічна, але дасціпна гаворыць пра многае;

— спявак нават Алу Пугачову спрабуе беларусізаваць: падарыў, аформлены па-беларуску, яе радавод (генелагічнае дрэва), які паказвае, што яшчэ ў XIX ст. род Пугачовай жыў у Магілёўскай вобласці, а ў прадзеда спявачкі тут быў свой маёнтак;

— таксама падарыў Галкіну, Пугачовай і іх дзецям беларускія вышыванкі;

— на фірмовых цішотках і сцяжках Гроса, якія зрабіла дызайнерка Наталля Аксіновіч, музыка ў вобразе вершніка — князя Альгерда, помнік якому два гады таму ўсталявалі ў Віцебску. Праўда, замест вайсковага рыштунка — вышыванка, а ў руцэ не сокал, а мікрафон;

— разам з symbal.by усім канкурсантам былі падрыхтаваныя прыемныя падарункі з беларускім зместам і цікавым сюрпрызам.

Больш пра Аляксея:

На «Славянскім базары» беларускі ўдзельнік будзе спяваць па-беларуску

Каментары9

Цяпер чытаюць

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі8

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска, якая вырабляе брошкі ў выглядзе дзяўчат з чырвона-зялёнымі какошнікамі, шчыра не разумее, чаму яе крытыкуюць25

«Я — «крыса», але я не адзін такі». «Вольныя Купалаўцы» пакажуць спектакль пра даносчыкаў і стукачоў1

Сістэмнага адміністратара Беларускай чыгункі і былога спецназаўца асудзілі за палітыку і абвесцілі тэрарыстам4

Іранскія шахеды прыляцелі ў Азербайджан — адзін упаў каля школы, другі выбухнуў на тэрыторыі аэрапорта11

Нявеста адправіла жаніха перад вяселлем на псіхіятрычную экспертызу7

«Пра страту $78 000 я б моцна перажывала». Беларуска своечасова адмовілася ад купляння кватэры3

«Увечары тэлефануе лекар з паліклінікі і распавядае вынікі аналізаў — гэта проста шок!» Беларусы распавялі пра медыцыну ў Літве13

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»10

Праезд у мінскай маршрутцы, што меўся падаражэць да пяці рублёў, будзе каштаваць меней

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі8

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць