Свет

З-за перавароту ў Турцыі затрымалі ці звольнілі 45 тысяч чалавек

Не менш за 45 тысяч чалавек былі затрыманыя, звольненыя або адхіленыя ад працы турэцкімі ўладамі пасля няўдалай спробы вайсковага перавароту.

Сярод іх, акрамя ваенных і паліцэйскіх, апынуліся настаўнікі, дэканы універсітэтаў і журналісты, якіх турэцкія ўлады лічаць недастаткова лаяльнымі прэзідэнту Рэджэпу Таіпу Эрдагану.

Усяго звольненыя каля 15 тысяч настаўнікаў і выкладчыкаў, паўтары тысячы дэканаў, амаль 9 тысяч супрацоўнікаў міністэрства ўнутраных спраў, паўтары тысячы супрацоўнікаў міністэрства фінансаў і каля 250 супрацоўнікаў офіса прэм'ер-міністра.

Таксама затрыманыя каля 6 тысяч вайскоўцаў, звольненыя 9 тысяч паліцэйскіх і адхіленыя ад працы 3 тысячы суддзяў. Улады сцвярджаюць, што яны падтрымлівалі прапаведніка Фетхулу Гюлена, якога ў Анкары лічаць магчымым арганізатарам бунту.

Сам Гюлен, які пражывае ў ЗША, катэгарычна адмаўляе сваю датычнасць да гэтых падзеяў. Тым не менш турэцкія ўлады патрабуюць яго экстрадыцыі на радзіму і называюць яго лідарам «тэрарыстычнай арганізацыі».

Каментары

Цяпер чытаюць

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Усе навіны →
Усе навіны

Уначы ў Беларусі было да мінус 25°С1

Блогерка добра зарабляла ў Чэхіі, але з'ехала ў Беларусь адным днём — хаваецца ад ЛГБТ35

Трамп заявіў пра перасячэнне Іранам чырвонай лініі9

У Гомелі адбылося адключэнне халоднай вады

Юрыста, які пайшоў у геймдызайнеры і ствараў «Свет караблёў», пасадзілі за палітыку на тры гады7

Трамп: ЗША атрымаюць Грэнландыю так ці інакш5

«Хамнет» і «Бітва за бітвай» выйгралі «Залаты глобус» 2026 года

Сем фактаў пра Уладзіміра Мулявіна, якому сёння споўнілася б 85 гадоў8

«Новы этап паўстання»: кронпрынц Ірана заклікаў захопліваць дзяржаўныя ўстановы і пасольствы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць