Свет3131

«Я прыехаў ва Украіну дзеля кахання». Алексіевіч распавяла пра апошнюю сустрэчу з Шараметам

Святлана Алексіевіч распавяла Бі-бі-сі, што збіралася ўключыць у сваю новую кнігу пра каханне гісторыю Паўла Шарамета. Пра тое, што ён прыехаў ва Украіну дзеля жанчыны, пісьменніцы распавёў сам журналіст падчас іх апошняй сустрэчы ў Кіеве.

Павел Шарамет. Фота РИА. 

«Я з паўгода таму была ва Украіне, — распавядае пісьменніца. — І там з Паўлам у мяне спачатку было інтэрв'ю, а на другі дзень мы проста сустрэліся, паабедалі і размаўлялі.

І я б хацела, каб пра гэтую размову ведала жанчына, дзеля якой ён прыехаў у Кіеў, якую кахаў, — Алена Прытула».

«Калі Павел даведаўся, што я пішу кнігу пра каханне, ён сказаў: «Ведаеце, а я прыехаў сюды таксама дзеля кахання. Усміхнуўся: «І вялікага кахання, вы можаце не паверыць».

І як ён гаварыў! Ён быў такі натхнёны, у такім парыве! Я яшчэ глядзела на яго і думала: які добры час у гэтага хлопца! Я хачу, каб Лена гэта ведала».

Святлана Алексіевіч узгадвае, што ў Кіеве шэраг вядомых украінскіх пісьменнікаў праз літагента, які фармаваў графік сустрэч Алексіевіч ва ўкраінскай сталіцы, катэгарычна не раілі ёй сустракацца з Шараметам.

«Маўляў, гэта засланы казачок з Расіі. Я кажу: Божа, што вы кажаце! — узгадвае пісьменніца. — Калі б я не ведала Паўла Шарамета! Гэта таленавіты журналіст, вельмі чысты чалавек і сапраўды адна з самых вядомых асоб, якіх не так шмат у Беларусі».

«І калі я сустрэлася з Шараметам, кажу яму: Павел, вам тут няпроста жывецца. Коратка сказала яму, што давялося змагацца за тое, каб сустрэча засталася ў маім графіку. Ён пасмяяўся і сказаў: «Так, тут складана жыць, але я люблю Кіеў, Украіну, украінцаў. І мне падабаецца час, у якім яны жывуць», — прыгадвае Алексіевіч.

«Я з раніцы, як толькі ўключыла камп'ютар з жахлівай весткай, думаю пра гэта і ўзгадваю Паўла, — кажа Святлана Алексіевіч. — Такі хлапечы твар у яго быў пры нашай сустрэчы!

І мы дамовіліся, што ён прыедзе ў Мінск і мы абавязкова з ім пагаворым пра каханне. Я прызналася, што мне вельмі цяжка даюцца мужчынскія апавяданні — мужчыны звычайна закрытыя. А Павел усміхаўся: «Я вам усё раскажу!»

На ляту яго забілі».

Каментары31

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве4

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Неабходныя грошы для 21-гадовага палітвязня Кірыла Балахонава амаль сабраныя. Засталося зусім крыху1

Уладальнік «наймацнейшай аўры». Як танец на лодцы стаў інтэрнэт-сенсацыяй і галоўным танцам лета

Спецслужбы пад выглядам украінцаў збіраюць звесткі з мяжы і заклікаюць у «каманду Сяргея Ціханоўскага»5

У Клецкім раёне разваліўся старадаўні вятрак, які знаходзіўся пад аховай дзяржавы7

Капітан яхты, што ўпаў за борт на Мінскім моры, загінуў2

Зяленскі: ЗША аднавілі пастаўкі зброі Украіне2

У палескім Лагішыне гатовы да працы падарунак Радаслава Сікорскага

ГУР паведаміла пра знішчэнне ўчастка расійскага газаправода, які абслугоўваў ВПК

Пуцін гатовы да пагаршэння адносін з Трампам і не будзе спыняць вайну12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве4

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць