Здарэнні

Выбух на Гурскага

У Менску падчас руху ўзарваліся «Жыгулі».

У Менску ўзарваліся «Жыгулі», якія належаць 51‑гадоваму сьлесару‑электрыку аднаго са сталічных прадпрыемстваў.

Паводле зьвестак аддзяленьня інфармацыі і грамадзкіх сувязяў ГУУС Менгарвыканкаму, напачатку пятай вечара ў пятніцу насупраць дому № 30 па вуліцы Гурскага

раптоўна ўзарваўся аўтамабіль, які рухаўся. Як высьветлілася, грымнуў балон газавага абсталяваньня, што знаходзіўся ў багажніку. На шчасьце, ніхто зь людзей не пацярпеў. А вось кузаў «Жыгулёў» істотна пашкоджаны. Таксама выбіла задняе ветравое шкло ў аўтамабіля «Таёта‑Кемры», які знаходзіўся на стаянцы. Зараз кампэтэнтнымі службамі высьвятляецца прычына выбуху. Між іншым, вадзіцель «Жыгулёў» мае акт праверкі газавага абсталяваньня ад 2007 года, а дата наступнага агляду — люты 2009 года.

Ігар Грышын, «Звязда»

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА28

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Былы галоўны дэсантнік Дзенісенка, якога ўрачыста адправілі ў запас, уразіў сваёй фрызурай ФОТАФАКТ18

У Маркава спыталі, ці з'явіцца ў краіне больш тэлепраграм на беларускай мове43

Стала вядома імя яшчэ аднаго палкоўніка ДФР, арыштаванага КДБ. Ён расказваў сукамернікам, як яго катавалі13

Сямейную пару з Берасцейшчыны асудзілі на шалёныя тэрміны за дапамогу Украіне8

Сабаку пакінулі на дварэ пры -15°С. Падрабязнасці гучнай гісторыі з Фаніпаля7

Мінчанка аддала аферыстам больш за 40 тысяч рублёў, якія збірала на лячэнне дзіцяці9

У радзільні расійскага Новакузнецка за навагоднія святы памерлі дзевяць немаўлят5

«Яму фактычна канец». Канцлер Мерц заявіў, што рэжым аятол у Іране наблізіўся да краху6

Трамп сустрэнецца з лідаркай венесуэльскай апазіцыі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА28

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць