На сваёй старонцы ў фэйсбуку мінчанка падзялілася кранальным відэа — кіроўца мінівэна ратуе на ажыўленым скрыжаванні маленькае кацяня, якое сядзіць у лужыне.
— Хочацца падзяліцца кропелькай дабрыні, якая сустрэлася сёння на нашым шляху. Я веру, што менавіта такія моманты ратуюць наш свет ад чарнаты і бруду. І проста хлопцу рэспект і велізарны чалавечы дзякуй. Проста за выратаваную душу. Я веру, гэта плюсік у карму. Для тых, хто не разгледзіць — на відэа хлопец на белым бусе спыняе паток на досыць ажыўленым скрыжаванні, каб выратаваць малое кацяня, што сядзіць у лужыне, — напісала ў сябе на старонцы ў Фэйсбуку мінчанка Інга Гара.
Дзяўчына ўпэўненая: хлопец, які выратаваў кацяня, сапраўдны герой!
Каментары