Свет1717

Бэсэску: Румыніі трэба прасіць Пуціна пра аб'яднанне з Малдовай

Бухарэсту варта наўпрост дамаўляцца з Масквой пра аб'яднанне Малдовы з Румыніяй. Пра гэта на сустрэчы са слухачамі летняга ўніверсітэта Ізвору Мурэшулуй заявіў экс-прэзідэнт Румыніі Траян Бэсеску. На яго думку, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін - той «чалавек, з якім можна дамаўляцца».

На думку румынскага палітыка, Бухарэст павінен прыводзіць у якасці аргументу тую акалічнасць, што на тэрыторыі Малдовы «пражывае румынская нацыянальная меншасць».

— Мы павінны гаварыць гэтак жа, як Масква, якая ўзяла на сябе абавязацельствы абараняць рускамоўных грамадзян у іншых дзяржавах. Грунтуючыся на гэтай тэорыі, Румынія мае права размаўляць з Крамлём, звяртаючы ўвагу на тое, што ў Малдове пражывае румынская нацыянальная меншасць, - заявіў Бэсеску.

Ён мяркуе, што перамовы з Масквой будуць працяглымі, аднак за час іх правядзення грамадзян, якія жадаюць уніры, стане большасць.

На думку былога прэзідэнта, румынскія дыпламаты павінны быць больш актыўнымі. Бухарэст, на яго погляд, павінен быць упэўнены, што малдоўскі парламент не будзе супраць такіх перамоваў. Ён лічыць, што ў выпадку, калі аб'яднанне ўсё-такі адбудзецца, у склад дзяржавы не ўвойдзе Прыднястроўе, бо Еўрасаюз «не хоча імпартаваць замарожаныя канфлікты».

Каментары17

Цяпер чытаюць

«Яндэкс Музыку» немагчыма слухаць». Беларусы абураныя аб’ёмамі цэнзуры праз расійскі закон аб прапагандзе наркотыкаў17

«Яндэкс Музыку» немагчыма слухаць». Беларусы абураныя аб’ёмамі цэнзуры праз расійскі закон аб прапагандзе наркотыкаў

Усе навіны →
Усе навіны

Растварыць і змыць у каналізацыю: у свеце набірае папулярнасць тэхналогія «воднай крэмацыі» памерлых15

Сырскі: За люты УСУ вызвалілі больш тэрыторыі, чым расіяне захапілі7

Удары Ізраіля і ЗША па Іране прывялі да закрыцця важных нафтагазавых аб’ектаў на Блізкім Усходзе2

У Мінску расказалі, якой будзе былая Валадарка пасля рэканструкцыі ФОТЫ2

Расійскім прапагандыстам з Russia Today разбамбілі офіс у Тэгеране4

У Бабруйску ледзь не абрынуўся мост цераз чыгунку2

У выніку атрыманых раненняў памерла жонка аяталы Алі Хаменеі8

Грошы на рэпатрыяцыю ў Беларусь цела аператара Дзяніса Сакалоўскага сабралі1

Памерла Алена Яськова1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яндэкс Музыку» немагчыма слухаць». Беларусы абураныя аб’ёмамі цэнзуры праз расійскі закон аб прапагандзе наркотыкаў17

«Яндэкс Музыку» немагчыма слухаць». Беларусы абураныя аб’ёмамі цэнзуры праз расійскі закон аб прапагандзе наркотыкаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць