Грамадства1010

«Мы тут усе з беларускім акцэнтам», — у «Зодчім» патлумачылі скандальную абвестку

Нядаўна сайт by24.org паведаміў пра дзіўную абвестку на сайце Cataloxy — кампанія «Дойлід» («Зодчій») шукала сабе ў Брэсце рэгіянальнага дырэктара па продажах з «правільнай гаворкай і адсутнасцю беларускага акцэнту».

Мала таго, што такая фармулёўка выклікала абурэнне чытачоў, яна яшчэ і супярэчыла Працоўнаму кодэксу, які забараняе дыскрымінацыю. 

«Наша Ніва» з гэтай нагоды датэлефанавалася да аддзела кадраў кампаніі «Дойлід», дзе нам трохі праяснілі сітуацыю. 

«Мы бачылі гэтую публікацыю і таксама абураныя ёй, — сказала нам кіраўнік аддзела кадраў Таццяна. — Гэтая абвестка апублікаваная ў 2015 годзе, яе складаў не зусім кампетэнтны чалавек. На наступны ж дзень была створаная новая, бо нашае кіраўніцтва не ўхваліла такія патрабаванні. Але цалкам выдаліць абвестку на тым сайце нельга, таму яны існавалі паралельна. Хтосьці знайшоў першы варыянт і раздзьмуў гэта». 

Таксама Таццяна настойвала, што «Дойлід» — гэта кампанія без расійскага капітала, з заснавальнікамі беларусамі. 

«У нас няма такіх патрабаванняў. Паглядзіце іншыя нашыя абвесткі па пошуку супрацоўнікаў — вы нідзе больш такога не знойдзеце. Галоўнае — гэта правільнае маўленне, уменне паразумецца з кліентамі. Мы ж усе гаворым тут з беларускім акцэнтам. У нас ёсць людзі, якія могуць па-беларуску абслугоўваць цалкам беларускамоўных кліентаў», — скончыла свой адказ жанчына. 

Каментары10

Цяпер чытаюць

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА10

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

«Яму фактычна канец». Канцлер Мерц заявіў, што рэжым аятол у Іране наблізіўся да краху6

Трамп сустрэнецца з лідаркай венесуэльскай апазіцыі2

ЗША ўзважваюць наступны крок у дачыненні да Ірана — і сутыкаюцца са складаным выбарам

На вайне загінуў прадстаўнік знікаючага народа — хлопец пражыў усяго 18 гадоў31

«Спакойна спаў і толькі пачуў: «Трымайцеся! Трымайцеся!» Пад Барысавам аўтамабіль вынесла пад аўтобус

«Эфект Долінай» у Баранавічах: як гараджанка прадала кватэру ашуканцам і што было далей3

Неверагодная гісторыя пра дабрыню: каб забраць хворую дзяўчынку з маці, ва Украіне цягнік зрабіў прыпынак па-за раскладам5

Збілі і залілі пярцовым газам: на беларуса і ягоную дзяўчыну напалі ў навагоднюю ноч пад Варшавай12

«Пацібулум» Дудзінскага: антыўтопія і вытворчы раман у адным флаконе15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА10

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць