Усяго патроху88

Замкі ВКЛ замест пакемонаў

У Беларусі прэзентаваны першы праект дапоўненай рэальнасці.

Фонд «Краіна замкаў» прадставіў новы праект дапоўненай рэальнасці «Замкі ВКЛ». На думку аўтараў, гэта будзе прарыў у туріндустрыі Беларусі.

Праект дапоўненай рэальнасці працуе па прынцыпе папулярнай мабільнай гульні ў пакемоны. Для яе дастаткова мець смартфон або планшэт са спецыяльнай праграмай, якое чытае QR-коды. Дзякуючы адмысловым кодам чалавек можа ўбачыць на сваіх гаджэтах 3D-мадэлі замкаў, храмаў, разбураных кварталаў.

«Ноу-хау праекта заключаецца ў тым, што мы можам дэманстраваць 3D-мадэлі абсалютна ў любым месцы, без землеадводу, ліцця пластыкавых канструкцый, афарбоўкі. Гэта ў корані вырашае праблему дэманстрацыі помнікаў архітэктуры. Бо ў нас многія аб'екты татальна разбураныя. Калі раней чалавеку трэба было ўключаць уяўленне, каб іх уявіць, дык цяпер з дапамогай праграмы дапоўненай рэальнасці можна на свае вочы ўбачыць, як выглядалі той ці іншы старадаўні замак, разбураныя кварталы не толькі знешне. З дапамогай праграмы можна рэканструяваць нават інтэр'еры», - расказвае дырэктар фонду «Краіна замкаў» Алесь Варыкіш.

Праект дапоўненай рэальнасці «Замкі ВКЛ» быў прадстаўлены 27 жніўня падчас прэзентацыі Парку мініяцюр замкаў і храмаў Вялікага Княства Літоўскага, якая адбылася ў фальварку Радзевічы Ашмянскага раёна. У прэзентацыі ўзялі ўдзел каля 150 чалавек. Гасцям былі прадстаўленыя мадэль Камянецкай вежы, фрагмент Камайскага касцёла-крэпасці, а таксама 3D-друкаркі, на якіх друкуюцца мініяцюры. Адна з друкарак была нядаўна набытая ў межах кампаніі па зборы сродкаў на пляцоўцы Talaka.by.

На сённяшні дзень у кампаніі прынялі ўдзел 79 чалавек, якія сабралі 69% неабходнай сумы. «Збор сродкаў працягваецца, мы па-ранейшаму маем патрэбу ў падтрымцы. Актыўнасць людзей гаворыць пра тое, што ёсць вялікая цікавасць да стварэння парку мініяцюр. Таму ёсць энергія, каб працягваць праект і далей рухацца», - падкрэсліў Алесь Варыкіш.

20 фундатарам, якія ўдзельнічалі ў прэзентацыі, былі ўручаны падарункавыя сертыфікаты на наведванне будучага парка мініяцюр і паслугі фонду «Краіна замкаў». Завяршылася мерапрыемства выступленнем вядомага музыкі Змітра Вайцюшкевіча.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі39

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі

Усе навіны →
Усе навіны

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу22

Бабарыка сустрэўся з прыхаджанамі царквы ў Берліне, дзе год за годам моляцца за беларускіх палітвязняў5

Беларускі хакеіст згуляе ў матчы зорак АХЛ

Відэа з тэгеранскага морга сведчаць пра вельмі жорсткае падаўленне пратэстаў у Іране33

Памятаеце фота, як сцюардэса «Белавія» адпачывала ў турбіне самалёта? Дзяўчына распавяла яго гісторыю

Вялікабрытанія адхіліла прапанову Францыі і Італіі пачаць перамовы з Пуціным2

Трамп прыняў нобелеўскі медаль ад Марыі Карыны Мачада ФОТАФАКТ28

У Жодзіне частка дамоў засталася без ацяплення і гарачай вады

«Падвойнае пасланне для ЗША». У Грэнландыю пачалі прыбываць еўрапейскія вайскоўцы. Пакуль малаколькасныя4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі39

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць