Спорт

Амерыканская гімнастка, якая прадстаўляла Беларусь на Алімпіядзе, прыехала ў Рыа з траўмай

Натуралізаваная амерыканская спартыўная гімнастка Кайлі Дыксан, якая прадстаўляла Беларусь на Алімпіядзе-2016, прыехала на Гульні з траўмай. Пра гэта 30 жніўня ў Мінску на прэс-канферэнцыі, прысвечанай падвядзенню вынікаў Алімпіяды ў Рыа-дэ-Жанейра, паведаміў першы намеснік міністра спорту і турызму, шэф місіі беларускай дэлегацыі Аляксандр Гагіеў.

Reuters

«Аб траўме гімнасткі ўсе даведаліся толькі на Алімпіядзе. Яна прылятала туды з ЗША, дзе і рыхтавалася. У Беларусі яна не была. Калі Дыксан прыляцела, нашы медыкі яе агледзелі, з'явіліся падазрэнні. Зрабілі абследаванне, якое выявіла трэшчыну ў стапе. Усё, што можна было падлячыць, падлячылі», — сказаў намеснік міністра.

У кваліфікацыі мнагабор'я Дыксан паказала перадапошні, 58-мы вынік.

На пытанне, ці дапушчальныя такія сітуацыі, калі спартсмен прыязджае з траўмай прадстаўляць краіну і пры гэтым нават ні разу не паказваецца ў ёй, Гагіеў адказаў: «Мы зрабілі высновы. Думаю, тут мы пайшлі на повадзе ў людзей, якія ўсё гэта прапаноўвалі, улічваючы безвыходнасць у нашай спартыўнай гімнастыцы. Цяпер бачым, што тут у нейкай ступені памыліліся. Калі чалавек хоча выступаць за нашу краіну, ён павінен знаходзіцца ў ёй, хаця б заключныя этапы падрыхтоўкі, каб мы разумелі, каго мы вязем».

Гаворачы ў цэлым аб натуралізацыі замежных спартсменаў, чыноўнік адзначыў, што з'яўляецца прыхільнікам, «каб максімальна выступалі беларусы», але ў той жа час ён не бачыць нічога дрэннага ў прыцягненні замежнікаў.

На прэс-канферэнцыі была паднятая яшчэ адна скандальная тэма — дыскваліфікацыя з-за допінгу таэквандыста Армана-Маршала Сілы, які з'яўляўся адным з галоўных прэтэндэнтаў на перамогу ў Рыа ў сваёй вагавой катэгорыі.

«Дэталяў пакуль няма, ідзе расследаванне. Гэта быў удар нам у спіну. Нікога пакуль не хачу вінаваціць. Сёння ў адпаведнасці з антыдопінгавымі правіламі персанальную адказнасць спартсмен нясе за ўсё, што трапляе ў яго арганізм. Нават калі гэта было па халатнасці, ніхто абвінавачанняў не здымае. Канцэнтрацыя мельдонію — 3.100. Гэта вельмі высокая канцэнтрацыя», — сказаў Гагіеў.

Паводле яго слоў, трэнер спартсмена і сам атлет запэўніваюць, што не выкарыстоўвалі прэпарат. «Я схільны ім верыць, паколькі гэта не той від спорту, у якім мельдоній моцна дапамагаў бы нават у плане аднаўлення», — заявіў намеснік міністра.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення3

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

Усе навіны →
Усе навіны

Прадстаўнік Украіны ў ААН нагадаў расіянам, дзе была Кіеўская Русь, а дзе «квакалі жабы»9

Лукашэнка едзе ў КНДР20

Мінскага экскурсавода з найвышэйшымі адзнакамі ад турыстаў асудзілі за палітыку

Беларускі галкіпер заключыў кантракт з клубам НХЛ

Журналісты знайшлі мужчыну, які заснуў у аўтобусе са шчанюком на руках, і за суткі стаў зоркай1

ЗША назвалі кандыдатуру ў Іране, якую разглядаюць у якасці асноўнага перамоўшчыка і нават будучага кіраўніка краіны3

Беларускім мужчынам за вялікія грошы прапаноўваюць пратэсціраваць на сабе прэпарат для лячэння раку малочнай залозы6

21‑гадовы кіроўца выскачыў на чырвонае святло на Незалежнасці2

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення3

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць