Грамадства

Анжаліку Борыс пакаралі за правядзеньне канцэрту

Кіраўнічка Саюзу палякаў на Беларусі атрымала 1 400 000 рублёў штрафу за арганізацыю несанкцыянаванага мерапрыемства.

Кіраўнічка непрызнаванага беларускімі ўладамі «Саюзу палякаў на Беларусі» атрымала 1.400.000 рублёў штрафу за арганізацыю несанкцыянаванага мерапрыемства.

Паводле адміністрацыйнага пратакола, складзенага супрацоўнікамі гродзенскай міліцыі, Анжаліку Борыс абвінавацілі ў арганізацыі несанкцыянаванага мерапрыемства — канцэрце знакамітага польскага гурта Lombard, які адбыўся ў Гродне 2 траўня.

Анжаліка Борыс і прадстаўнікі Генеральнага консульства Рэспублікі Польшча ў Гродне неаднойчы звярталіся да мясцовых уладаў з прапановай прадаставіць памяшканне для правядзення канцэрта Lombard, які наведаў горад у Сусветны дзень палякаў, што пражываюць па‑за межамі сваёй краіны. Аднак чынавенства, спаслаўшыся на адсутнасць памяшканняў, адмовіла ў прадастаўленні залі. У выніку канцэрт адбыўся на тэрыторыі прыватнай фірмы «Форт», якая дала дазвол на правядзенне мерапрыемства.

Анжаліка Борыс лічыць, што дзеянні ўладаў нічога, акрамя здзіўлення і непаразумення, не выклікаюць, і звязвае захады супраць сябе з той сітуацыяй, якая на сённяшні дзень існуе ў краіне.

Днямі «за актыўны ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве» — канцэрце гурта Lombard у Гродне суд Ленінскага раёна прызначыў штрафы буйных памераў кіраўніку абласной суполкі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Юрыю Істоміну і Віктару Сазонаву, намесніку старшыні партыі «Беларуская сацыял‑дэмакратычная грамада».

Радыё Рацыя

Каментары

Цяпер чытаюць

Поўны спіс палітвязняў, вызваленых 13 снежня8

Поўны спіс палітвязняў, вызваленых 13 снежня

Усе навіны →
Усе навіны

Алесь Бяляцкі прыбыў у Вільню1

Прэс-сакратар МЗС Польшчы: Пачобут адмовіўся звяртацца да Лукашэнкі з просьбай аб вызваленні9

Украіна даставіць вызваленых палітвязняў у краіны Еўрасаюза2

Ціханоўская: Лукашэнка ў апошні момант усё перайграў і змяніў маршрут выезду палітвязняў6

«Мой артыкул — маё прозвішча». Першыя словы на свабодзе Віктара Бабарыкі1

Большасць палітвязняў, вызваленых сёння, выслалі ва Украіну8

Менш чым за гадзіну беларусы сабралі першыя 40 тысяч еўра для палітвязняў, якіх вызвалілі сёння5

Андрэя Пачобута сярод вызваленых палітвязняў няма7

Усе вызваленыя палітвязні дэпартаваныя з Беларусі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Поўны спіс палітвязняў, вызваленых 13 снежня8

Поўны спіс палітвязняў, вызваленых 13 снежня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць