Улада44

«Іслач» пайшла з малатка за тры мільёны даляраў

Набыло яе ТАА «Белінтэхбуд».

Сёньня ў Менску прайшоў аўкцыён па продажу санаторыя‑прафілакторыя пісьменьнікаў «Іслач», што ля Ракава.

Продаж «Іслачы», вядомай як Дом творчасьці пісьменьнікаў — частка ліквідацыйнага працэсу ГА «Беллітфонд», спадкаемцы літфонду СССР, найстарэйшага літаратурнага фонду ў краіне. У мінулым годзе ў Беларускага саюзу пісьменьнікаў быў забраны Дом літаратара.

Дом творчасьці пісьменьнікаў пайшоў за 6.600.000 000 рублёў. Уся працэдура заняла ня больш за 5 хвілінаў. З трох патэнцыйных пакупнікоў, дапушчаных да ўдзелу ў аўкцыёне (пачаткова заявак да ўдзелу было 7), «Іслач» набыў прадстаўнік ТАА «Белінтэхбуд».

Гэткім чынам, ТАА «Белінтэхбуд» набыла трохпавярховую «Іслач» адзіным лотам — разам з гаспадарчымі пабудовамі, дарожным пакрыцьцём, помпавай станцыяй… Пакупніку дастаецца 26.7 гэктараў зямлі.

На аўкцыёне прысутнічалі вядомыя літаратары — Уладзімір Някляеў, Сяргей Законьнікаў, Анатоль Вярцінскі, Язэп Янушкевіч, Вячаслаў Дубінка, Васіль Якавенка.

Дамова на продаж мае быць падпісаная не пазьней за 12 чэрвеня. Грошы ад продажу маюць быць пералічаныя ліквідацыйнай камісіі ГА «Беллітфонд», якая й вырашыць іх далейшы лёс. Колькі з той сумы дастанецца пісьменьнікам, пакуль невядома.

Антон Тарас

Каментары4

Цяпер чытаюць

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды12

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды

Усе навіны →
Усе навіны

Новыя стаўкі адзінага падатку для ІП і важныя змены для таксістаў і будаўнікоў5

Літва папросіць Лукашэнку вярнуць грузавікі, якія захраслі ў Беларусі, але мяжу не адкрые15

«Ці вартыя прынцыпы страчаных гадоў жыцця?» Наталля Дуліна — пра калонію, высылку і жыццё пасля гэтага3

У маладзёжным мікрараёне Гродна здалі дарогу пасля рэканструкцыі

У Судане паўстанцы збілі расійскі ваенна-транспартны Іл-761

«Ён не збег, а паімчаў да мяне ў раддом». Суд вынес суровае пакаранне ў справе смяротнага ДТЗ у цэнтры Мінска3

Спікер Сейма Літвы спадзяецца, што мяжу з Беларуссю адкрыюць у канцы месяца11

Шаман і Мізуліна пабраліся шлюбам у акупаваным Данецку15

Маці хлопчыка з Гродна, якому дапамагалі збіраць грошы затрыманыя блогеры: Яны перадалі нам 257 тысяч, для нас гэта велізарныя грошы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды12

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць