Лукашэнка спадзяецца на ўмацаванне супрацоўніцтва з адной з найбяднейшых краін Заходняга паўшар'я
Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў прэзідэнта Нікарагуа Даніэля Артэгу і грамадзян гэтай краіны з нацыянальным святам — Днём Незалежнасці. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу беларускага лідара.
«Спадзяюся на далейшае ўмацаванне супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі на прынцыпах дружбы і ўзаемнай павагі, больш поўную рэалізацыю існуючага патэнцыялу ў гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай галінах», — гаворыцца ў віншаванні.
Нікарагуа - краіна ў асноўным з аграрнай эканомікай, адна з самых бедных у Заходнім паўшар'і (бядней яе ў Цэнтральнай Амерыцы толькі Гандурас і Гаіці).
Каментары