Грамадства1010

Кадыраў пра чачэнцаў, якія знаходзяцца ў Брэсце: «Губляюць гонар і годнасць, ходзяць і плачуць дзеля кавалка хлеба»

Часова выконваючы абавязкі кіраўніка Чачні Рамзан Кадыраў заявіў, што чачэнцы, якія апынуліся на беларуска-польскай мяжы, пакінулі рэспубліку не з-за пагроз, а ў пошуках лёгкага жыцця. Паводле яго слоў абвінавачванні ў адрас уладаў з іх боку толькі спроба атрымаць статус бежанца.

Польская і беларуская прэса 30 жніўня паведаміла, што ў раёне Брэста з'явілася вялікая група выхадцаў з Чачні. Сцвярджалася, што каля 100 - 200 чалавек хацелі трапіць у Польшчу, прасілі даць ім статус бежанцаў, але атрымалі адмову польскіх памежнікаў. Па словах Кадырава, ён тыдзень разбіраўся з сітуацыяй на беларуска-польскай мяжы.

«Адправіў туды спецыяльных людзей, але ніхто з тых, хто спрабуюць перайсці мяжу, толкам не растлумачыў, хто яны, адкуль, навошта выехалі туды. Калі рэальна ім патрэбна дапамога, я гатовы быў адправіць туды тэхніку, каб прывезці іх дадому. Гэта нашы людзі, якія б у іх ні былі намеры, мы павінны імі займацца», — заявіў Кадыраў, адказваючы на пытанні журналістаў.

Ён дадаў, што гэтыя людзі свабодна могуць прыехаць у Чачэнію ці з'ехаць: міграцыя — гэта нармальны працэс, кожны вольны свабодна перамяшчацца і жыць, там, дзе яму па душы.

«Хто ім можа пагражаць, калі іх ніхто нават не ведае? — сказаў Кадыраў. — Я ўвогуле не разумею палітыку гэтых людзей. Яны прадаюць ўсю сваю маёмасць, звязваюцца з аферыстамі для таго, каб іх незаконна пераправілі праз мяжу, пішуць усякую лухту, каб атрымаць статус бежанца, а потым, губляючы гонар і годнасць, ходзяць і плачуць дзеля кавалка хлеба».

Каментары10

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою6

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп пахваліў прэзідэнта Ліберыі за англійскую, але там гэта мова афіцыйная2

За адзін вечар тры беларускія футбольныя клубы перамаглі супернікаў з Арменіі, Македоніі і Чарнагорыі. Гэта рэкорд7

У Гомелі з'явіўся сквер Міліцыі. Гараджан не пыталіся нават фармальна4

Вялікабрытанія і Украіна падпішуць гістарычную дамову аб пастаўцы тысяч ракет для СПА

«Са студзеня Расія страціла 100 тысяч салдат. Забітымі. Не ўсяго, а забітымі»8

У Мінску пачалі будаваць аўтадарогу з Калодзішчаў у Калодзішчы

У Нацбанку растлумачылі прычыны тэхнічнага збою, які адбыўся з карткамі4

Не думайце, што гэта капейкі!4

«Я амаль заўсёды ў дарозе». Гісторыя бяздомнай беларускі, якая жыве ў падарожжах9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою6

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць