Свет1010

У Еўропе абвастрылася «клоўнскае шаленства»: людзі ў касцюмах клоўнаў нападаюць на мінакоў

На захадзе Швецыі мужчына ў масцы клоўна ударыў нажом 19-гадовага юнака. Пацярпелы атрымаў нязначнае раненне ў плячо, паліцыя шукае «клоўна».

Getty

«Мы не ведаем, з чым гэта звязана. Гэта было не рабаванне, і мы не ведаем, ці былі яны ў сварцы», — заявіла прадстаўнік шведскай паліцыі Ула Брэм мясцовай прэсе.

Як паведамляецца, «клоўн» напаў на юнака, калі той стаяў каля дома і курыў.

Раней пра напады мужчын у касцюмах клоўнаў на мінакоў паведамлялі брытанская і амерыканская паліцыя.

У Брытаніі за мінулыя выходныя адбылося больш за 10 падобных выпадкаў. Так, мужчына, пераапрануты ў клоўна, з бейсбольнай бітай ў руцэ пераследваў 10-гадовае дзіця, а ў ходзе яшчэ аднаго падобнага здарэння «клоўн» гнаўся за дзіцем з пластыкавым мачэтэ у руках.

«Клоўнскае шаленства», як называюць гэтую з'яву, асабліва абвастрылася напярэдадні Хэлоўіна.

Шмат падобных выпадкаў адбылося і ў Швецыі, але выпадак у пятніцу адрозніваецца ад іх тым, што «клоўн» не проста паспрабаваў напалохаць, а здзейсніў узброены напад.

Міністр унутраных спраў Швецыі Агнес Ігерман заклікала жыхароў краіны не паддавацца паніцы. «Мы не хочам, каб хтосьці, хто, магчыма, жартам надзеў маску клоўна, рэальна пацярпеў», — заявіла яна.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

«Так людзі і жывуць»: шакавальныя кадры з гомельскага інтэрната10

Кіеўскі суд падоўжыў арышт Іны Кардаш, якую падазраюць у шпіянажы на КДБ. Яна паскардзілася на ўмовы ўтрымання4

Адну з жанчын па справе «дваровых чатаў» асудзілі на 10 гадоў6

ДАІ: Калі аўто, выязджаючы з двара, саб'е самакат, то вінаватым прызнаем самакатчыка11

Па справе Гаюна асудзілі Настассю з Віцебска, якая рабіла кар'еру ў вялікіх кампаніях у Расіі5

Гарналыжны комплекс «Лагойск» закрываецца пасля 22 гадоў працы8

У Беластоку адбыўся мітынг-канцэрт да Дня Волі2

Легендарныя «Хутка-Смачна» яшчэ існуюць і карыстаюцца папулярнасцю1

Што рабіць з кнігамі, якія трапілі ў спіс забароненых у Беларусі? Адказалі ў Мінінфармацыі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць