Улада33

Краіны СНД падпісалі пакет дакументаў аб супрацоўніцтве

Па выніках пасяджэння ў Мінску Савета кіраўнікоў урадаў СНД падпісаны пакет дакументаў у сферы эканомікі, энергетыкі, гуманітарнага супрацоўніцтва.

У прыватнасці, падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве дзяржаў - удзельніц СНД у горна-металургічнай галіне. Дакумент накіраваны на забеспячэнне скаардынаванай работы прадпрыемстваў горна-металургічнай галіны, садзейнічанне фарміраванню ўзаемавыгадных каардынацыйных сувязей, распрацоўку і ажыццяўленне мерапрыемстваў па рэалізацыі сумесных праграм і праектаў, выпрацоўку і прыняцце рашэнняў, што садзейнічаюць стварэнню сумесных прадпрыемстваў, кампаній для вядзення пошукава-разведачных работ і будаўніцтва горна-абагачальных комплексаў.

Зацверджана канцэпцыя фарміравання і развіцця рынку інтэлектуальнай уласнасці дзяржаў - удзельніц СНД і план мерапрыемстваў па яе рэалізацыі. Гэтыя дакументы прадугледжваюць удасканаленне механізмаў кіравання інтэлектуальнай уласнасцю, развіццё інавацыйнага прадпрымальніцтва, павышэнне канкурэнтаздольнасці таваравытворцаў у краінах СНД.

Подпісы пастаўлены пад пагадненнем аб супрацоўніцтве ў галіне каранціну раслін. У дакуменце змешчаны прававыя механізмы супрацоўніцтва ў галіне каранціну раслін, распрацоўкі сумесных мер па павышэнні каранціннай фітасанітарнай бяспекі і ўзроўню абароненасці бакоў ад заносу і распаўсюджвання каранцінных аб'ектаў, зніжэнні страт, што імі наносяцца, а таксама ўстараненні перашкод у міжнародным гандлі падкаранціннай прадукцыяй, якая падлягае каранціннаму фітасанітарнаму кантролю (нагляду). Бакі будуць абменьвацца інфармацыяй аб выяўленні і распаўсюджванні каранцінных аб'ектаў і прымаемых мерах барацьбы з імі.

Таксама зацверджаны план мерапрыемстваў па рэалізацыі стратэгіі развіцця гідраметэаралагічнай дзейнасці краін СНД (2016-2020 гады). Дакумент уключае ў сябе больш як 20 мерапрыемстваў, накіраваных на развіццё скаардынаванай сістэмы гідраметэаралагічнай бяспекі ў СНД, дзяржаўных нацыянальных сістэм кліматычнага абслугоўвання, дзяржаўных сістэм гідраметэаралагічных назіранняў і маніторынгу навакольнага асяроддзя, а таксама адраснага спецыялізаванага забеспячэння надвор'езалежных галін эканомікі.

Акрамя таго, падпісаны прагноз вытворчасці і спажывання энергарэсурсаў дзяржаў СНД на перыяд да 2030 года, пагадненне аб супрацоўніцтве ў аўтамабілебудаванні, пагадненне аб партнёрстве ў галіне прававой асветы спажыўцоў. Таксама зацверджана рашэнне аб правядзенні міжнародных супастаўленняў на аснове парытэту пакупной здольнасці валют у Садружнасці Незалежных Дзяржаў, рашэнне аб фінансаванні ў 2017 годзе плана мерапрыемстваў па рэалізацыі асноўных напрамкаў далейшага развіцця медыка-сацыяльнай дапамогі і павышэння якасці жыцця ветэранаў войнаў - удзельнікаў лакальных канфліктаў і членаў іх сем'яў у дзяржавах СНД на перыяд да 2020 года.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Усе навіны →
Усе навіны

Знік папулярны тыктокер, які вёў блог па-беларуску. Імаверна, шукаць яго трэба ў войску7

Беларуска, якая водзіць трамвай ва Уроцлаве, падчас змены выратавала бяздомную кошку і цяпер шукае ёй гаспадароў1

Прэм'ер Літвы: Дрон, што ўпаў у краіне, быў украінскім13

У Мінскім раёне затрымалі двух хлопчыкаў-зачэпераў

ЗША на перамовах з Украінай патрабуюць вываду войск з Данбаса20

Севярынец расказаў, як у шклоўскай калоніі сачылі, каб ён на Дзень Волі не вывесіў бел-чырвона-белы сцяг4

«Перспектыў нуль»: у Літве зрабілі выснову пасля кантактаў Лукашэнкі з ЗША5

Белстат назваў сярэдні заробак па краіне за люты1

Іранская апазіцыя не выходзіць на вуліцы, бо іх занялі ўзброеныя прыхільнікі рэжыму аятол5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць