Грамадства11

ДАІ просіць кіроўцаў і пешаходаў быць больш уважлівымі ў складаных умовах надвор'я

Дзяржаўтаінспекцыя просіць кіроўцаў і пешаходаў быць больш уважлівымі ў складаных умовах надвор'я, паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

У бліжэйшыя выхадныя дні на тэрыторыі Беларусі чакаюцца складаныя ўмовы надвор'я: у многіх раёнах краіны пройдзе снег, мокры снег, які пераходзіць у дождж. Днём у асобных раёнах горада прагназуюцца моцныя ападкі. Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 1 да мінус 3 градусаў, днём будзе ад нуля да 2 градусаў са знакам плюс.

У Мінску ў панядзелак ноччу прагназуюцца кароткачасовыя ападкі — мокры снег, дождж. Днём пройдуць дажджы, у асобных раёнах горада моцныя дажджы. Тэмпература ноччу складзе 1-3 градусы цяпла, днём — 4-6 градусаў вышэй за нуль.

У зімовы перыяд, калі пагаршаюцца ўмовы надвор'я і скарачаецца светлы час сутак, доля аварый з удзелам пешаходаў павялічваецца. Часта пешаходы відавочна ігнаруюць сігналы святлафораў, не звяртаюць увагі на дарожныя знакі. І ўсё ж такі асноўнай прычынай страшнай статыстыкі з'яўляюцца рызыкоўныя паводзіны на дарозе, а менавіта — пераход праезнай часткі не ва ўстаноўленых месцах і нечаканае з'яўленне перад транспартнымі сродкамі, якія рухаюцца.

«Чамусьці пешаходы памылкова думаюць, што кіроўца іх ужо заўважыў, і, не гледзячы па баках, упэўнена ступаюць на праезную частку. Аднак пры скорасці 60 км/гадз за адну секунду аўтамабіль праязджае амаль 17 м: за гэты час кіроўца ледзь паспявае зразумець, што або хто перад ім. Затармазіць або ўдачна зманеўраваць у такой сітуацыі наўрад ці магчыма», — адзначылі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Кіроўцаў просяць быць максімальна ўважлівымі да пажылых пешаходаў, не падганяць іх гудком сігналу, праяўляць разуменне і павагу. Згодна з ПДР кіроўца павінен быць гатовы знізіць скорасць руху або спыніцца, каб выключыць верагоднасць наезду на пешага ўдзельніка дарожнага руху.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі11

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння пройдзе лёсаванне чэмпіянату свету па футболе. Упершыню ў ім возьме ўдзел 48 камандаў

«Добрыя навіны ў найбліжэйшыя тыдні»: Вэнс заінтрыгаваў заявай адносна вайны ва Украіне.13

«Роўна ў той момант». Ірландыя расследуе палёт невядомых дронаў каля маршруту самалёта Зяленскага1

Штучны інтэлект пераварочвае порнаіндустрыю10

Чатыры краіны не будуць удзельнічаць у Еўрабачанні-2026, пратэстуючы супраць допуску Ізраіля14

«Упершыню я ледзь не загінула на Кубе». Беларуска расказала, як палову жыцця правяла ў падарожжах1

У суд перадалі справу абвінавачаных у карупцыі супрацоўнікаў «Белшыны»1

П'яны янот учыніў начны дэбош у краме, а пасля заснуў у прыбіральні9

ЗША адклалі частку санкцый супраць расійскага «Лукойла»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі11

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць