Грамадства66

Чыноўнікі патлумачылі, што стала з каштоўным валуном у Вілейцы

Геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння, валун «Любецкі», быў перавезены з вёскі Вуткі Вілейскага раёна ў 2007 годзе і пастаўлены ў Вілейцы ў самым пачатку вуліцы Валынца. На падставе афіцыйнага рашэння ён быў выключаны са спісу помнікаў прыроды рэспубліканскага значэння пастановай Мінпрыроды № 62 ад 27 лістапада 2025 года. Гэта выклікала здзіўленне і абурэнне. Мясцовыя чыноўнікі тлумачаць, у чым рэч, піша «Мінская праўда».

Фота: «Мінская праўда»

«Каменны волат не знік з карты Вілейшчыны. Пасля афармлення неабходных дакументаў у райвыканкаме ён атрымае новае жыццё, стане помнікам прыроды мясцовага значэння пад назвай «Вілейскія волаты», — растлумачылі ў Вілейскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Валун «Любецкі» — гэта камень з шэрага парфірападобнага граніту з мноствам крышталяў палявога шпату і шэрага кварцу. Даўжыня валуна — 2 м; шырыня — 1,7 м; вышыня — 1,35 м. Ён мае адшліфаваную паверхню і акруглыя бакі.

Каментары6

  • Захар
    05.12.2025
    Нет никакой информации, что валун вернут на прежнее место. Возникают подозрения, что на него уже положили глаз.
  • 05.12.2025
    Магчыма знайшоўся больш вялізны ?
    Дзе ? Хто прымаў рашэнне ? Нямя тым чынам чым заняцца , толькі вырашаць статут камянюкі . Вось дзе сапраўдная туняяды. На наші гроші .
  • Вольга
    05.12.2025
    рпц мп пазайздросціла папулярнасці.

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчуку патэлефанавалі ашуканцы, а ён іх давёў. Дайце гэта паслухаць сваім блізкім18

У Мінску зацвіў першы цюльпан

«Расплакаўся і пачаў прасіць прабачэння». Жыхар Вільні расказаў, як злавіў 14‑гадовага падлетка, які пісаў «Вільня наша»30

Маці беларуса, які ваяваў супраць Украіны і быў арыштаваны ў Беларусі за здраду дзяржаве, запісала відэа да Лукашэнкі9

У вёсцы пад Лоевам на агарод спікіраваў дрон

Учора «Брама Мінска» ледзь не паплыла па дзіўнай прычыне

Забіралі пашпарты і прымушалі вадзіць аўтобусы. У Польшчы раскрылі злачынную групу, сярод пацярпелых — беларусы1

Колькі боепрыпасаў выпусцілі ЗША і іх саюзнікі ў Іране — Украіна толькі зайздросціць6

Кучынскі: Візіт Ціханоўскай ва Украіну адбудзецца ў хуткім часе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць