Афіша

Беларуская інтэлектуальная гульня №11 — 28 лістапада

Запрашаем на Беларускую інтэлектуальную гульню, якая адбудзецца 28 лістапада ў пабе «Піўняры»(вул. Лабанка 77).

Асноўная задача паб-квіза — адказаць на як мага большую колькасць пытанняў, прысвечаных беларускай культуры.

Камандная гульня падзелена на 9 тураў, і кожны па асобнай арыгінальнай тэме. Напрыклад, «Беларускі бізнес», «Мовы рысы непаўторныя», «Мастацтва», «Гісторыя», «Беларускі Арфей», «Кухня», «Горад», «За блізкі свет»… Арганізатары імкнуцца, каб пытанні былі цікавымі для ўсіх, а не толькі для гісторыкаў, філолагаў, мастацтвазнаўцаў.

Пасля заканчэння пэўнага тура збіраюцца і правяраюцца бланкі з адказамі.

Магчымасць перамагчы маюць не толькі эрудыты, але і проста кемлівыя, знаходлівыя людзі. Таму не бойцеся і прыходзьце нават тады, калі не лічыце сябе чалавекам, заглыбленым у беларускае. Працягласць — 2—2,5 гадзіны.

Кошт квітка — 5 рублёў. Падрабязнасці і рэгістрацыя ў суполках: vk.com/belaruski_pab_kviz і facebook.com/groups/bel.int.fest

Раскінем розумам па-беларуску!

Каментары

Цяпер чытаюць

«Хачу ўзяць інтэрв’ю» — «Не» — «Давайце я вас сфатаграфую» — «Не». Бяляцкі расказаў пра сустрэчу ў калоніі з Пратасевічам7

«Хачу ўзяць інтэрв’ю» — «Не» — «Давайце я вас сфатаграфую» — «Не». Бяляцкі расказаў пра сустрэчу ў калоніі з Пратасевічам

Усе навіны →
Усе навіны

Сям'я Ціханоўскіх павіншавала беларусаў з Калядамі ФОТА9

Развітанне з Мікітам Мелказёравым пройдзе 30 снежня ў Варшаве2

У Вялікім Егіпецкім музеі на вачах наведвальнікаў збіраюць карабель фараона Хеопса

Цапкала адказаў Коўлу. І зрабіў выгляд, што яго не злавілі на хлусні17

Памідоры па Br55 і не толькі. Якія цэны на каляднай Камароўцы?1

У беларускіх кінатэатрах на Новы год замест «Аватара 3» пакажуць «Прастаквашына»8

Расія не прымае 20 пунктаў мірнага плана і выставіць сустрэчныя патрабаванні13

Літоўская асацыяцыя перавозчыкаў прызнала, што не ведае, колькі грузавікоў цяпер затрымана ў Беларусі2

Джон Коўл пра дапамогу Цапкалы: Не, ён гэтага не рабіў13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Хачу ўзяць інтэрв’ю» — «Не» — «Давайце я вас сфатаграфую» — «Не». Бяляцкі расказаў пра сустрэчу ў калоніі з Пратасевічам7

«Хачу ўзяць інтэрв’ю» — «Не» — «Давайце я вас сфатаграфую» — «Не». Бяляцкі расказаў пра сустрэчу ў калоніі з Пратасевічам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць