Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пракаментаваў ініцыятыву Партыі зялёных зрабіць пералік галасоў у штаце Вісконсін. Ён назваў такія спробы «махлярствам» і прывёў у прыклад сваю галоўную суперніцу Хілары Клінтан, якая раней заклікала прызнаць вынікі выбараў.

«Гэта махлярства Партыі зялёных адносна выбараў, дзе той, хто прайграў, ужо прызнаў сваю паразу, і вынікі гэтых выбараў трэба паважаць, а не аспрэчваць і крытыкаваць іх, чым і займаецца [лідар Партыі зялёных] Джыл Стайн», — гаворыцца ў заяве Трампа, якую прыводзіць Reuters.
Пералік галасоў, па словах Трампа, патрэбен Стайн, якая атрымала менш за 1% галасоў у цэлым і ў многіх штатах нават не балатавалася, для таго, каб «набіць кішэні грашыма, большую частку якіх яна нават не патраціць на гэты смяхотны пералік».
Каментары