Свет22

Ва Украіне па відэасувязі дапытваюць экс-прэзідэнта Януковіча

28 лістапада ў Кіеве па справе аб расстрэле пратэстоўцаў на Майдане ў канцы 2013 года па відэасувязі дапытваюць экс-прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча, які знаходзіцца ўжо амаль тры гады ў Расіі. 

Дазвол на допыт даў Растоўскі суд. Акрамя збеглага прэзідэнта паказанні дасць таксама былы камандуючы ўнутранымі войскамі МУС Украіны Станіслаў Шуляк.

У панядзелак, 28 лістапада, у Святашынскі райсуд Кіева пецярых падазраваных у расстрэле актывістаў Еўрамайдана былых супрацоўнікаў спецпадраздзялення «Беркут» даставілі загадзя, піша TUT.BY.

У пачатку пасяджэння генеральны пракурор Украіны Юры Луцэнка зачытаў Віктару Януковічу апавяшчэнне аб падазрэнні ў дзяржаўнай здрадзе. Ён паведаміў, што паведамленне накіравана ў Расію, а таксама пра тое, што неўзабаве апавяшчэнне ператворыцца ў абвінавачанне.

«Улічваючы тое, што Януковіч знаходзіцца за межамі Украіны і фактычна хаваецца ад праваахоўных органаў Украіны, змест падазрэння абвешчаны вусна, а само паведамленне аб падазрэнні сёння разаслана на ўсе вядомыя адрасы знаходжання Януковіча», — сказаў ён.

Пасля чаго Луцэнка дадаў, што як грамадзянін Украіны ён абвінавачвае Януковіча ў развязванні вайны на тэрыторыі краіны.

Віктар Януковіч прыняў прысягу ў Растоўскім судзе. Ён заявіў, што мае ўкраінскае грамадзянства, будзе мець зносіны з судом на ўкраінскай мове, а таксама не быў прыцягнуты да крымінальнай адказнасці. Месца пражывання экс-прэзідэнт не раскрыў у мэтах бяспекі.

Былы кіраўнік дзяржавы заявіў, што стральба па людзях на Майдане — спланаваная акцыя звяржэння ўлады ва Украіне. На яго думку, трэба ў адной справе разглядаць забойства не толькі пратэстантаў, але і праваахоўнікаў. Ён заявіў, што калі б у 2013 годзе была падпісаная асацыяцыя з ЕС, тады б інтарэсы Украіны пацярпелі. Пра гэта ж экс-прэзідэнт распавядаў і на прэс-канферэнцыі ў пятніцу.

Нагадаем, папярэдняя спроба допыту 25 лістапада была сарваная праз затрымку з дастаўкай у суд абвінавачаных па справе — байцоў спецпадраздзялення «Беркут». Зрыў мерапрыемства Януковіч назваў «спробай схаваць праўду».

Каментары2

Цяпер чытаюць

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»31

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»

Усе навіны →
Усе навіны

У Добрушскім раёне ўпаў чарговы беспілотнік. Людзі чулі выбухі2

З'явілася ВІДЭА, як выглядае начны Мінск з вышыні птушынага палёту1

Дзівоснае вяртанне. Як у Альпах адрадзілі зніклых птушак1

«Я дзякую Богу, што краіна, з якой вы ваюеце, сёння не вораг Венгрыі». Орбан адказаў Віктару Юшчанку на ягоны адкрыты ліст17

Міліцыя папярэдзіла пра махлярскую схему «выпадковага пераводу»

Трамп заклікаў краіны, якія пацярпелі ад закрыцця Армузскага праліва, накіраваць туды вайсковыя караблі4

У Пінску падчас рамонту дарогі пад асфальтам знайшлі старадаўні брук3

Сартуем смецце і адмаўляемся ад бензінавых аўто — але войны імкліва абясцэньваюць гэтыя намаганні і адкідваюць чалавецтва назад4

Памёр філосаф Юрген Хабермас2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»31

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць