Свет22

Мытня Расіі зноў падтрымала ідэю знізіць парог бяспошліннага інтэрнэт-гандлю

Федэральная мытная служба падтрымлівае прапановы паступова знізіць парог бяспошліннага інтэрнэт-гандлю. Пра гэта ў інтэрв'ю «Расійскай газеце» распавёў намеснік кіраўніка Федэральнай мытнай службы (ФМС) Руслан Давыдаў.

Адна з прапаноў — прыняць практыку, блізкую да еўрапейскай, але паэтапна: у першы год часткова знізіць бяспошлінны парог, на наступны год — скараціць яшчэ, паведаміў ён.

Пазней у панядзелак «Інтэрфакс» перадаў, што парог бяспошлінных пакупак у замежных інтэрнэт-крамах у бліжэйшыя два гады будзе зніжаны ў 5 разоў — з 1000 да 200 еўра. Адпаведнае палажэнне закладзенае ў праект мытнага кодэкса Еўразійскага эканамічнага саюза, у які, акрамя Расіі, уваходзяць Арменія, Беларусь, Казахстан і Кыргызстан.

«У Расіі існуе беспрэцэдэнтна высокі парог бяспошліннай перасылкі тавараў у міжнародных паштовых адпраўленнях у адрас фізічных асоб (1 тыс. еўра за адпраўленні вагой да 21 кг у месяц), што не толькі прыводзіць да страт для бюджэту, але і стымулюе развіццё замежных вытворчасцяў наўзамен айчынных», — растлумачыў Давыдаў.

У Еўропе асноўны аб'ём інтэрнэт-гандлю ідзе таварамі Еўрасаюза, то бок уласнай вытворчасці, таму для іх не ўжываецца мытнае рэгуляванне.

«У Расіі разовы рост выкліканы трансгранічным анлайн-гандлем з перасячэннем мытнай мяжы. Яго маштабы за пяць гадоў у нашай краіне выраслі ў разы. Калі ў 2011 годзе Расія атрымала 22 мільёна пасылак з таварамі для асабістага карыстання, то па выніках гэтага года мы атрымаем больш за 200 мільёнаў міжнародных адпраўленняў», — растлумачыў Давыдаў.

У ЕС для фізічных асоб устаноўленыя бяспошлінны ліміт у 22 еўра, у Канадзе — у 15 даляраў. Калі куплена тавараў больш, чым на 22 еўра, то спаганяецца падатак на даданую вартасць (ПДВ), калі тавараў на суму звыш 150 еўра, то да ПДВ дадаецца пошліна.

Пытанне выраўноўвання рэгулявання для тавараў інтэрнэт-гандлю разглядаецца ў рамках ўзгаднення Мытнага кодэкса Еўразійскага эканамічнага саюза. «Адна з прапаноў — прыняць практыку, блізкую да еўрапейскай, але паэтапна: у першы год часткова знізіць бяспошлінны парог, на наступны год — скараціць яшчэ», — растлумачыў Давыдаў.

Каментуючы ўвядзенне ў Беларусі нормы, аналагічнай еўрапейскай, — 22 еўра і не больш за 10 кілаграмаў у месяц, — Давыдаў сказаў, што паток паштовых адпраўленняў упаў удвая, але мытныя зборы выраслі ў сем разоў. Гэта, па яго словах, «яшчэ адна нагода задумацца».

У 2015 годзе Еўразійская эканамічная камісія (ЕЭК) разглядала прапанову па зніжэнні парога бяспошліннага кошту — да 150 еўра — і вагі пасылак — да 10 кг.

Для больш танных пасылак збіраліся ўвесці фіксаваны збор у 25 еўра. Разглядаліся і іншыя варыянты. Аднак супраць збораў выступіў Казахстан, дзе так жа, як і ў Расіі, дзейнічае парог у 1 тыс. еўра.

У ФМС пазней паабяцалі, што Расія зможа вырашыць праблему і сама, калі перамовы з Казахстанам зойдуць у тупік.

Каментары2

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Усе навіны →
Усе навіны

Знік папулярны тыктокер, які вёў блог па-беларуску. Імаверна, шукаць яго трэба ў войску7

Беларуска, якая водзіць трамвай ва Уроцлаве, падчас змены выратавала бяздомную кошку і цяпер шукае ёй гаспадароў1

Прэм'ер Літвы: Дрон, што ўпаў у краіне, быў украінскім13

У Мінскім раёне затрымалі двух хлопчыкаў-зачэпераў

ЗША на перамовах з Украінай патрабуюць вываду войск з Данбаса20

Севярынец расказаў, як у шклоўскай калоніі сачылі, каб ён на Дзень Волі не вывесіў бел-чырвона-белы сцяг4

«Перспектыў нуль»: у Літве зрабілі выснову пасля кантактаў Лукашэнкі з ЗША5

Белстат назваў сярэдні заробак па краіне за люты1

Іранская апазіцыя не выходзіць на вуліцы, бо іх занялі ўзброеныя прыхільнікі рэжыму аятол5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць