«Бо розныя Нэтфлікі наступаюць» — цяпер актуальныя відэаканалы, а не класічнае ТВ
«З пункту гледжання сучасных дэбатаў вакол тэлебачання і тэлевізійнага прадукту, не так ужо і важна, будзе нейкі канал на спутніку ці ў кабельных сетках, — піша ў сябе ў фэйсбуку Алесь Герасіменка, дактарант-беларус, які навучаецца ў Брытанііі. — У Брытаніі, напрыклад, самая галоўная праблема і выклік для TV - як дастукацца да маладзейшай аўдыторыі, якая не тое што не глядзіць тэлевізар, нават камп'ютарам перастае карыстацца.
І вось брытанцы кажуць, што галоўны выклік для BBC — перайсці на іншыя платформы, каб быць даступным адначасова і на мабільных прыладах, і на кампах, і ўвогуле на ўсім, праз што можна выйсці ў інтэрнэт. Толькі тады, кажуць яны, будзе нейкі сэнс ва ўтрыманні грамадзкага тэлебачаня ці, як яго там завуць, Public Service Broadcasting. Бо розныя Нэтфлікі наступаюць. І, магчыма, хутка прыйдзе дзень, калі большасць аўдыторыі будзе глядзець у прайм-тайм netflix, а не «класічнае» ТВ.
Было б добра, каб і ў Беларусі нарэшце з'явіўся беларускі відэапрадукт, даступны на розных платформах, які б змог дастукацца і да маладзейшай аўдыторыі», — заключае Герасіменка.
-
«Вы ведаеце, што большасць беларусаў лічаць вас нікчэмнымі халуямі?»
-
Цыганкоў: Бабарыка значна бліжэйшы да пазіцыі офіса Святланы Ціханоўскай, чым да выказванняў «бабарыканцаў»
-
Бабарыка турэмшчыкам: «У мяне было, цяпер няма, але ёсць шанец, што будзе. А ў вас не было, няма і не будзе. І ў вашых дзяцей не будзе»
Каментары